25 лютага 2026 г. у Заслаўскай гарадской бібліятэцы прайшла прэзентацыя манаграфіі вядучага навуковага супрацоўніка аддзела нарадазнаўства Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі доктара гістарычных навук, дацэнта Квілінковай Л.М. «Молдаване Беларуси: этнокультурная идентичность и интеграция» (Минск: Беларуская навука, 2024. – 613 с.).
Прэзентацыя была арганізавана супрацоўнікамі бібліятэкі і малдаўскай дыяспарай (аб'яднаннем "Дойна" (старшыня - А. Валько) і таварыствам дружбы "Беларусь - Малдова" (старшыня - В. Сарачан). У якасці падарунка мясцовым бібліятэкам былі перададзены тры экзэмпляры кнігі.