Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Прэс-канферэнцыя «Женщины в белорусском искусстве»

2 сакавіка 2026 г. у прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя «Женщины белорусского искусства: уникальность художественного видения и вклад в духовное развитие нации» з цыкла прэс-мерапрыемстваў «Созидающие и вдохновляющие», прымеркаванага да Года беларускай жанчыны.

Год беларускай жанчыны – добрая нагода ўбачыць галоўнае: сёння жанчыны не проста ўдзельнічаюць у культурным жыцці, але і шмат у чым яго вызначаюць. Яны ўзначальваюць тэатры і музеі, курыруюць выставачныя праекты, кіруюць творчымі калектывамі і запускаюць ініцыятывы, што задаюць тон усяму мастацкаму працэсу.

Жаночае лідарства ў культуры становіцца натуральнай нормай: ад кабінетаў да сцэн, ад майстэрняў да публічнай прасторы. Пры гэтым беларускі захоўваюць унікальны погляд, у якім злучаюцца глыбокая традыцыя і смеласць сучаснага выказвання. У рамках прэс-канферэнцыі спікеры абмяркуюць, як жанчынам удаецца сумяшчаць творчую рэалізацыю з кіраўніцкімі задачамі, якія праекты і ідэі рухаюць наперад сучасную культуру, чым яны пакараюць гледачоў. Спікеры падзеляцца гісторыямі свайго шляху, раскажуць аб пераадоленні стэрэатыпаў пра тое, што значыць быць жанчынай у беларускім мастацтве сёння.

Удзельнікі прэс-канферэнцыі:

  • Прадстаўнік Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь;
  • Іназемцава Алеся Аляксандраўна – намеснік дырэктара па творчай рабоце музея "Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь", кандыдат мастацтвазнаўства;
  • Папко Вольга Мікалаеўнадырэктар дзяржаўнай навуковай установы "Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі", доктар мастацтвазнаўства;
  • Ладзісава Галіна Пятроўна – дырэктар дзяржаўнай установы "Музей гісторыі горада Мінска";
  • Раманенка Ганна Пятроўна – мастачка, выкладчыца УА "Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў", пераможца рэспубліканскага конкурсу "Трыенале маладых мастакоў" у 2025 годзе ў намінацыі "Жывапіс";
  • Трускоўская Паліна Аляксандраўна – мастачка, студэнтка УА "Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў", пераможца рэспубліканскага конкурсу "Трыенале маладых мастакоў" у 2025 годзе ў дзвюх намінацыях: "Навацыя" і "Мастацкая дынастыя".
belБеларуская мова