Працягваецца рэстаўрацыя палатна "Уваход Госпада ў Іерусалім" XVIII ст.
Карціна "Уваход Госпада ў Іерусалім" (палатно, алей, XVIII ст., 190х325 см. КП 364) паступіла з вёскі Чаравачыцы Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці.
Стан пры паступленні: карціна была часткова адрэстаўраваная, прадубліраваная на палатно, у месцах страт быў падведзены грунт і часткова выкананы пробныя таніроўкі акварэллю. Страта фарбавага слоя складала 1/3 ад агульнай плошчы карціны. У такім выглядзе карціна не мела экспазіцыйнага выгляду.
Было прынята рашэнне працягнуць таніроўкі ў месцах страты фарбавага слоя і зрабіць падвядзенне рэстаўрацыйнага грунту.
Таксама карціна знаходзілася на экспазіцыйным падрамніку. Даставіць яе ў майстэрню ў такім выглядзе не было магчымым з-за значных памераў. Было вырашана зняць палатно з падрамніку і перанесці асобна ў рэстаўрацыйную майстэрню. Палатно было змешчаны на рэстаўрацыйны стол па ўсёй плошчы.
З 25.11.2024 г. вядзецца праца па далейшай рэстаўрацыі: праводзіцца таніроўка ў месцах страт акварэльнымі фарбамі.