26 сакавіка 2026 года ў 15.00 у зале дакументаў па мастацтве (п. 306) Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі пагаворым пра тое, як сціплыя іголка і нітка здабылі новае жыццё і ператварыліся ў смелы інструмент сучасных мастакоў.
Лекцыю «Код нити: как традиция стала стала актуальным искусством» правядзе Вераніка Грынцэвіч – магістрант Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, малодшы навуковы супрацоўнік сектара «Рэстаўрацыйныя майстэрні» аддзела старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
Як змяненне маштабу, праца з аб'ёмам і выхад за межы плоскасці дазваляюць вышыўцы трансфармавацца ў грандыёзныя інсталяцыі і скульптуры, як сучасныя мастакі эксперыментуюць з фактурамі і ўкараняюць у палатно нетыповыя матэрыялы, чаму сучасная вышыўка сёння здольная захопліваць галерэйныя прасторы — пра гэта і многае іншае вы зможаце даведацца на лекцыі.