23 сакавіка 2026 года саветам маладых вучоных Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі была арганізавана творчая сустрэча з галоўным рэдактарам навуковага і метадычнага часопіса «Роднае слова» Наталляй Мікалаеўнай Шапран.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуліся дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Вольга Мікалаеўна Папко, намеснік акадэміка-сакратара Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Вольга Сяргееўна Юшкевіч, дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Ігар Лявонавіч Капылоў.
Тэкст і фота з сайта: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа