25 сакавіка 2026 г. дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ігар Лявонавіч Капылоў і загадчык аддзела беларуска-рускіх моўных сувязей Ірына Уладзіміраўна Ялынцава прынялі ўдзел у X Навукова-практычнай канферэнцыі "Філалагічная навука ў школе: сучасны стан і перспектывы развіцця", якая прайшла на базе ДУА "Гімназія № 22 г. Мінска". Арганізатар канферэнцыі – Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі. Вучоныя выступілі з пленарнымі дакладамі.
Тэкст і фота з сайта: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа