Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Дыялогавая пляцоўка «У свеце беларускай казкі»

2 красавіка 2026 года адбылася ўжо традыцыйная сустрэча студэнтаў студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі LINGUA ORBIS з супрацоўнікамі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Сустрэча прайшла ў фармаце дыялогавай пляцоўкі "У свеце беларускай казкі".

Перад студэнтамі выступілі супрацоўнікі Цэнтра: загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы доктар філалагічных навук, прафесар Таццяна Васільеўна Валодзіна, загадчык сектара этналінгвістыкі і фальклору аддзела славістыкі і тэорыі мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Алена Міхайлаўна Боганева, загадчык аддзела славістыкі і тэорыі мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа кандыдат філалагічных навук, дацэнт Таццяна Мікалаеўна Аліферчык, малодшы навуковы супрацоўнік сектара этналінгвістыкі і фальклору аддзела славістыкі і тэорыі мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа кандыдат філалагічных навук Цімур Сяргеевіч Буйко. Студэнты пазнаёміліся з унікальным інтэрнэт-праектам Акадэміі навук Беларусі "Беларуская народная казка", даведаліся пра паходжанне імёнаў казачных персанажаў, пра тапонімы ў казках, пра вобраз ваўкалака ў беларускіх легендах.

Тэкст і фота з сайта: Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка

belБеларуская мова