Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Навуковы семінар па фалькларыстыцы

2 красавіка 2026 г. прайшла першая частка навуковага семінара па фалькларыстыцы для маладых вучоных, арганізаванага сектарам этналінгвістыкі і фальклору аддзела славістыкі і тэорыі мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа і аддзелам фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Тэмы першай часткі семінара – “Асновы фалькларыстыкі. Тэрміналогія. Фальклор у шырокім і вузкім сэнсах”, “Фалькларыстыка ў яе сувязях з іншымі дысцыплінамі”.

Тэкст і фота з сайта: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа

belБеларуская мова