Чацвёртая Міжнародная канферэнцыя і экспазіцыя «Искусство и современный город» (23-24 сакавіка 2026), як і папярэднія канферэнцыі гэтай серыі, была прысвечана сучаснасці і будучыні нашай урбаністычнай цывілізацыі, ролі мастацтва і крэатыўных практык як медыуме ўзаемадзеяння антрапалагічнага, урбаністычнага і глабальнага кантэкстаў.
У працы канферэнцыі прынялі ўдзел як вядомыя даследчыкі, дызайнеры, архітэктары і мастакі, так і маладыя навукоўцы і крэатары. Адкрылі канферэнцыю дырэктар Музея гісторыі Мінска Галіна Ладзісава, дэкан факультэта сацыякультурных камунікацый БДУ Аляксандр Бурачонак, дырэктар Дзяржаўнага інстытута мастацтвазнаўства Наталля Сіпоўская (Масква). З дакладамі, прапановамі, паведамленнямі выступілі загадчык кафедры мастацтваў і асяродкавага дызайну ФСК БДУ доктар філасофскіх навук Ігар Духан, прафесар кафедры мастацтваў і асяродкавага дызайну ФСК БДУ доктар мастацтвазнаўства Вольга Бажэнава, прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў доктар мастацтвазнаўства Ларыса Густава-Рунцо, дырэктар Цэнтра даследавання беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі доктар мастацтвазнаўства Вольга Папко, галоўны архітэктар Мінска Віктар Гуцько, акадэмік архітэктуры Аляксандр Корбут, прафесар Маскоўскага аддзялення Міжнароднай акадэміі архітэктуры Георгій Кіскевіч, галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі РАН доктар філасофскіх навук Уладзімір Кантар, галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі РАН доктар філасофскіх навук, прафесар Марына Кісялёва, прафесар кафедры філасофіі рэлігіі і рэлігіязнаўства Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта Таццяна Чумакова, іншыя вядомыя эксперты і практыкі.
Тэкст і фота з сайта: Факультэт сацыякультурных камунікацый БДУ