Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

«На горне душы»: да 140-годдзя з дня нараджэння Змітрака Бядулі

Госці радыё «Культура» — кандыдат філалагічных навук, дацэнт, літаратурны крытык, загадчык аддзела ўзаемасувязей літаратур Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Анатоль Трафімчык і загадчык філіяла «Беларуская хатка» Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Ала Івашкевіч. Сёлета беларуская грамадскасць адзначае 140-годдзе з дня нараджэння выдатнага пісьменніка, паэта, публіцыста і літаратурнага крытыка Змітрака Бядулі.

Тэмы размовы:

  • уклад Змітрака Бядулі ў станаўленне і развіццё нацыянальнай літаратуры;
  • першы зборнік "Абразкі" і лірычныя імпрэсіі-мініяцюры;
  • мастацкая каштоўнасць рэалістычных твораў;
  • "Беларуская хатка" і эпоха: цікавыя факты і "таямніцы" сустрэч Бядулі і Багдановіча;
  • юбілейныя мерапрыемствы, прысвечаныя класіку.
belБеларуская мова