Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Семінар, прысвечаны 40-годдзю аварыі на Чарнобыльскай АЭС

27 красавіка 2026 года адбыўся навукова-практычны семінар, прысвечаны 40-годдзю аварыі на Чарнобыльскай АЭС, які правёў Навукова-даследчы музей беларускага мастацтва і культуры, аддзел архітэктуры, аддзел фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры.

Сваімі ўспамінамі аб журналісцкіх камандзіроўках у 30-кіламетровую зону адсялення ў пачатку мая 1986 г. падзяліўся лабарант аддзела дакументалістыкі фатограф Юрый Іваноў; аб удзеле ў экспедыцыях 1993-2000 гг., прысвечаных збору экспанатаў этнаграфіі і народнага мастацтва, расказаў навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускай культуры Мікалай Мельнікаў; старшы навуковы супрацоўнік аддзела архітэктуры Жанна Жыхарка прэзентавала дакументальны відэаролік, створаны на аснове апрацаваных ёю фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў, сабраных у экспедыцыях супрацоўнікамі аддзела старажытнабеларускай культуры ў пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС раёнах Гомельскай і Магілёўскай абласцей у 1996-1999 гг.; загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Таццяна Валодзіна расказала пра фальклорныя матэрыялы з пацярпелых раёнаў, якія склалі змест асобнага выдання - «Песні адселеных весак».

У межах семінара адбылося наведванне экспазіцыі «Мастацтва і побыт Чарнобыльскай зоны» Навукова-даследчага музея беларускага мастацтва і культуры.

belБеларуская мова