Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Лекцыя «Дзівосны свет дзіцячай літаратуры»

Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела беларускай літаратуры XI — XIX стагоддзяў Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі доктар філалагічных навук, дацэнт Святлана Калядка 7 мая 2026 года правяла лекцыю "Дзівосны свет дзіцячай літаратуры" ў Інстытуце інклюзіўнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта для студэнтаў-лагапедаў дзённага навучання (гр. 280724 і 280824).

Навуковец і педагог расказала пра жанравую і стылёвую разнастайнасць твораў для дзяцей, пра сувязь тэматыкі і праблематыкі ў дзіцячай літаратуры з сучаснасцю, з маральнымі, псіхалагічнымі, сацыяльнымі аспектамі школьнага ўзросту.

На лекцыі прыгадалі творы з дзяцінства, якія найбольш запомніліся, паразважалі, якіх кніг дзецям не хапае сёння.

Тэкст і фота з сайта: Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы

belБеларуская мова