15 і 16 мая 2026 года ў Глуску праходзіў II Адкрыты фестываль-конкурс дзіцячага мастацтва імя Валерыя Кірылавіча Іванова.
Сёлета II Адкрыты фестываль-конкурс дзіцячага мастацтва імя В.К. Іванова сабраў у Глуску амаль 1300 удзельнікаў! Значна пашырылася і геаграфія: юныя таленты прыехалі з Мінска, Віцебска, Гомеля, Магілёва, Любані, Бабруйска, Асіповічаў, Кіраўска, Старых Дарог, Салігорска, Бялынічаў і іншых гарадоў Беларусі.
Ацэньвалі творчасць удзельнікаў прафесіяналы найвышэйшага ўзроўню. Алена Атрашкевіч – старшыня журы конкурсу, кампазітар, старшыня грамадскай арганізацыі «Беларускі саюз кампазітараў», уладальнік медаля Францыска Скарыны; Вераніка Сахарава – кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі; Святаслаў Пазняк – беларускі кампазітар, аранжыроўшчык, прадзюсар, лаўрэат Нацыянальнай музычнай прэміі «Ліра»; Вадзім Сажын – кампазітар, член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў, Беларускага саюза музычных дзеячаў. Сярод членаў журы – ураджэнка Глуска Галіна Цмыг, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт, загадчык аддзела музычна‑выканальніцкага мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
Тэкст і фота з сайта: Magilev.by