Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Анонс конкурсу навукова-даследчых работ “Светлы след будзе вечна жывы”

Рэдакцыя часопіса "Роднае слова", Літаратурны музей Максіма Багдановіча, Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі абвяшчаюць конкурс навукова-даследчых работ “Светлы след будзе вечна жывы”, прымеркаваны да 135-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча.

Пераможцы конкурсу будуць запрошаны да ўдзелу ў рабоце маладзёжнай секцыі Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Прастора творчасці", якая адбудзецца ў лістападзе 2026 г. у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца:

  • вучні 9-11 класаў;
  • навучэнцы каледжаў і тэхнікумаў;
  • студэнты ВНУ.

Тэрмін:

  • прыём работ — да 18 кастрычніка 2026 г.;
  • экспертыза і вызначэнне пераможцаў – з 19 кастрычніка па 8 лістапада 2026 г.

Тэматыка работ:

  • Максім Багдановіч: новае прачытанне літаратурнай класікі;
  • Актуалізацыя творчасці Максіма Багдановіча ў маладзёжным асяроддзі;
  • Напрамкі пошуку новых звестак пра Максіма Багдановіча;
  • “І прад высокаю красою...”: жаночыя вобразы ў творчасці Максіма Багдановіча;
  • Максім Багдановіч і вобразы яго твораў у сучаснай беларускай культуры;
  • Штучны інтэлект як інструмент даследавання і папулярызацыі беларускай літаратуры;
  • Мой ідэальны літаратурны музей.

Навукова-даследчыя работы і заяўкі на конкурс абавязкова дасылаюцца як у папяровым, так і ў электронным выглядзе. Папяровы варыянт з пазнакай "На конкурс" дасылаецца на адрас: 220035, г. Мінск, пр. Пераможцаў, 47, корп. 1, пад'езд 2, рэдакцыя часопіса "Роднае слова"; электронны варыянт — на e-mail : rs-konkurs@yandex.by.

Больш падрабязна — у Палажэнні конкурсу на сайце часопіса: rod-slova.by.

belБеларуская мова