Род – народ – Радзіма – аснова развіцця нацыянальнай свядомасці / А. І. Лакотка, А. Г. Алфёрава, Т. І. Кухаронак, А. П. Цатурава; Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. – Мінск: Беларуская навука, 2026. – 255 с.: іл.
ISBN 978-985-08-3422-5.
У калектыўнай манаграфіі змешчаны даследаванні па матэрыяльнай і духоўнай культуры, што адлюстроўваюць спрадвечныя каштоўнасці нашага народа: сям’я і сямейныя ўзаемаадносіны, павага да роду і продкаў, захаванне гістарычнай памяці, любоў да малой радзімы і іншыя. Выданне адрасуецца шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца роднай гісторыяй і культурай.