Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Лекцыя «Цифровое искусство»

23 ліпеня 2026 года ў Нацыянальным цэнтры сучаснага мастацтва адбылася лекцыя «Цифровое искусство: расширяя философию восприятия в Art&Science — концепции teamLab (Япония)» загадчыка аддзела навукова-інфармацыйнай работы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ірыны Лампе.

Апрача базавых канцэпцый японскай каманды «Свет без межаў (Borderless World)» і «Лічбавае мастацтва», якія прадугледжваюць непасрэдны ўдзел гледача ў стварэнні твораў мастацтва праз разнастайныя дзеянні ў прасторы інсталяцыі, на лекцыі былі разгледжаны такія канцэпцыі як «Кагнітыўная скульптура» (у рамках праекта «Bubble Universe: Spherical Crystallized Light, Wobbling Light, and Environmental Light - One Stroke». Форма сфер святла ствараецца дынамічным целам і ўспрыманнем чалавека, якое яе ўспрымае; гэта скульптура, якая з'яўляецца і існуе толькі ва ўласным свеце ўспрымання чалавека. Калі яна існуе ва ўспрыманні, яна праяўлена ў рэальным свеце) і «сумесная творчасць» (у рамках праекта «Намалюй акварыум» з серыі «Намалюй акіян»).

Коратка закраналіся «Аблічбаваная прырода», «Аблічбаваны горад», «Бесперапыннасць часу» і «Прасторавая каліграфія» (у рамках праекта «Энсо» (Enso)) і іншыя. Філасофскія канцэпцыі, рэалізаваныя ў серыі праектаў teamLab, істотна пашыраюць успрыманне гледачоў, прымушаюць асэнсоўваць працэс свайго пазнання, падвяргаць сумневу матэрыяльнасць мастацтва і яго формы, ставіць перад сабой новыя філасофскія пытанні, каб лепш разумець навакольны свет.

belБеларуская мова