14 кастрычніка 2026 года, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ад мастацкіх промыслаў, калекцый адзення да дыялогу аб важным і ўручэння ўзнагарод — у Мінскім міжнародным выставачным цэнтры прайшоў жаночы форум «Праца. Стварэнне. Будучыня», прысвечаны Году беларускай жанчыны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Мерапрыемства аб'яднала 300 прадстаўніц прыгожага полу, якія працуюць у сістэме Кіравання справамі Прэзідэнта з усіх абласцей рэспублікі. Для іх падрыхтавалі насычаную праграму. Госці маглі ўбачыць творчыя работы ўдзельніц форуму, пераможцаў конкурсу фотаздымкаў, прысвечанага Году беларускай жанчыны, а таксама конкурсу сярод дзяцей работнікаў арганізацый Кіравання справамі.
Тэкст і фота з сайта: БелТА - Навіны Беларусі
Ад Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ў форуме прынялі ўдзел дырэктар Цэнтра В.М. Папко (выступленне з дакладам, прысвечаным кар'еры жанчыны, сумяшчэнню кар'еры з выхаваннем дзяцей, а таксама кіраўніцкаму стылю жанчыны-кіраўніка) і вядучы навуковы супрацоўнік сектара вывучэння старажытнабеларускай культуры аддзела старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы М.М. Віннікава.