Выйшлі ў свет кнігі «Белорусы Республики Башкортостан и башкиры в Республике Беларусь» і «Башкортостан и Беларусь в годы Великой Отечественной войны (1941–1945 гг.): боевые и трудовые подвиги»
16 кастрычніка 2026 года галоўны навуковы супрацоўнік аддзела нарадазнаўства Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі доктар гістарычных навук, дацэнт Квілінкова Лізавета Мікалаеўна прыняла ўдзел у прэзентацыі дзвюх калектыўных манаграфій, выдадзеных Акадэміяй навук Рэспублікі Башкартастан сумесна з Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Мерапрыемства было прысвечана ўмацаванню навуковых і культурных сувязей паміж Беларуссю і Башкартастанам. У цэнтры ўвагі апынуліся два фундаментальныя выданні, падрыхтаваныя пры ўдзеле вядучых спецыялістаў у галіне этналогіі і гісторыі:
Белорусы Республики Башкортостан и башкиры в Республике Беларусь / гл. ред. К. Н. Рамазанов. — Уфа: Академия наук Республики Башкортостан, 2026. – 260 с.
Першая частка калектыўнай манаграфіі прысвечана этнічнай групе беларусаў, якія пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Башкартастан. У ёй утрымліваюцца звесткі пра гісторыю рассялення і колькасці беларусаў, разглядаюцца праблемы ўзнікнення і эвалюцыі, традыцыйныя формы матэрыяльнай і духоўнай культуры этнічнай групы, побыт у сучасным жыцці. Другая частка выдання прысвечана адной з этнічных супольнасцей, якія пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, - башкірам. Гэта першае навуковае даследаванне па гэтай праблематыцы. Грунтуецца на палявых матэрыялах, сабраных у 2021-2025 гг. ва ўраджэнцаў Башкартастана, якія пражываюць у Беларусі. Прызначана для спецыялістаў у галіне этналогіі, а таксама для шырокага кола чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй і культурай беларусаў і башкіраў.
Башкортостан и Беларусь в годы Великой Отечественной войны (1941–1945 гг.): боевые и трудовые подвиги / авт.-сост. А.И. Акманов, Б.Н. Латыпов, Р.Р. Фазылов. – Уфа : Академия наук Республики Башкортостан, 2026. – 248 с.
Другая частка, аўтарам якой з'яўляецца Лізавета Мікалаеўна Квілінкова, прысвечана гістарычнаму ўзаемадзеянню насельніцтва Башкірскай АССР і Беларускай ССР у перыяд Вялікай Айчыннай вайны (1941-1945 гг.). У выданні сістэматызаваны звесткі аб удзеле ўраджэнцаў Башкірскай АССР у баявых дзеяннях на тэрыторыі Беларусі, у тым ліку аб Героях Савецкага Саюза і поўных кавалерах ордэна Славы трох ступеней; ролі башкірскіх воінаў у партызанскім руху на беларускай зямлі; эвакуацыі прамысловых прадпрыемстваў Беларускай ССР у Башкірскую АССР і іх вытворчай дзейнасці; працоўным подзвігу беларусаў, якія пражывалі ў населеных пунктах Башкірскай АССР у ваенныя гады.
Кніга прызначана для шырокага кола чытачоў.
Выхад гэтых выданняў — значны вынік навуковага дыялогу паміж Беларуссю і Башкартастанам. Публікацыя манаграфій спрыяе захаванню агульнай гістарычнай памяці, паглыбленню ведаў пра культуру і побыт двух народаў і далейшаму развіццю і супрацоўніцтву.