Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА споўнілася 70 гадоў. Членства ў арганізацыі пачалося ў 1954 годзе.
Сёння Беларусь у міжнароднай арганізацыі займаецца супрацоўніцтвам у сферы адукацыі, навукі і культуры.
Вольга Папко, дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі: «Многія лічаць, што траплянне ў спіс ЮНЕСКА азначае нейкія фінансавыя паступленні: рэстаўрацыя аб'ектаў альбо фінансаванне канферэнцый. На самай справе аб фінансах асабліва гаворка не ідзе. Нават на такія вялікія, значныя аб'екты, як Мір і Нясвіж. ЮНЕСКА прадастаўляла невялікія сумы на правядзенне канферэнцый. Важная якасць, якую дае траплянне ў спіс аб'ектаў ЮНЕСКА, — гэта вядомасць, папулярнасць і цікавасць з боку турыстаў».
Тэкст з сайта: News.by
Відэа па спасылцы: News.by