Адкрыццё беларускага мастацтва: да 130-годдзя Мікалая Шчакаціхіна. Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі правёў круглы стол, прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння выдатнага дзеяча навукі.
Мікалай Шчакаціхін — гісторык, тэарэтык і крытык мастацтва, культуролаг, стваральнік навуковай базы нацыянальнага мастацтвазнаўства. Вучоны праводзіў даследаванні па пытаннях тэорыі і практыкі розных галін беларускага мастацтва.
У рабоце круглага стала прынялі ўдзел вядучыя навукоўцы, гісторыкі, культуролагі, мастацтвазнаўцы, а таксама нашчадкі вучонага. Цэнтральнай тэмай выступленняў стала месца і роля Мікалая Шчакаціхіна ў станаўленні беларускай школы мастацтвазнаўства, значнасць яго спадчыны для сучаснай айчыннай навукі.
Да юбілею вучонага ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі прадстаўлена тэматычная выстава. У экспазіцыі матэрыялы і біяграфічныя нарысы пра жыццё даследчыка, яго вучобу і першыя крокі ў навуцы.
Тэкст з сайта: radiokultura