29 кастрычніка 2026 года ў більярдным клубе Billy Joys адбыўся турнір па більярдзе сярод работнікаў арганізацый НАН Беларусі, членаў прафсаюза.
Суддзя спаборніцтваў Аляксандр Гарбатоўскі пажадаў усім удзельнікам прыгожай гульні і дакладных удараў, выказаўшы надзею на сумленную барацьбу.
Дзяўчаты не адставалі ад хлопцаў і паказалі добры ўзровень аматарскага більярда. Месцы сярод прадстаўніц прыгожага полу размеркаваліся наступным чынам:
1-е месца — Аліферчык Таццяна, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры;
2-е месца — Шным Паліна, Акадэмфарм;
3-е месца — Лабоцкая Анастасія, Цэнтр сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў, і Рэпіна Лізавета, Акадэмфарм.
Тэкст з сайта: АГПА работнікаў НАН Беларусі