Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Навуковыя чытанні «Слова роднае праз гады»

30 кастрычніка 2026 года, у дзень 105-годдзя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, на філалагічным факультэце адбыліся навуковыя чытанні «Слова роднае праз гады». Гэтая сустрэча аб'яднала розныя пакаленні навукоўцаў вакол спадчыны трох тытанаў беларускага мовазнаўства – Марыі Андрэеўны Жыдовіч, Льва Міхайлавіча Шакуна, Віктара Пятровіча Краснея – кожны з якіх унёс неацэнны ўклад у даследаванне і захаванне роднага слова.

Навуковыя чытанні паказалі сапраўдны феномен пераемнасці навуковых школ. Выступоўцы, якія сёння самі з'яўляюцца вядучымі навукоўцамі краіны, калісьці былі студэнтамі і аспірантамі юбіляраў.

Прадстаўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі І.Л. Капылоў і В.М. Курцова адзначылі, што акадэмічная навука краіны да гэтага часу абапіраецца на матэрыялы і метадалогію, распрацаваныя юбілярамі. Асабліва гэта тычыцца дыялекталагічных і гістарычных даследаванняў, якія дазваляюць зберагчы моўныя скарбы Беларусі.

Тэкст і фота з сайта: Філалагічны факультэт БДУ

belБеларуская мова