Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Ненадавец Ягор Аляксеевіч

ДЫРЭКТАР ФІЛІЯЛА ІНСТЫТУТ МАСТАЦТВАЗНАЎСТВА, ЭТНАГРАФІІ І ФАЛЬКЛОРУ ІМЯ КАНДРАТА КРАПІВЫ
Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі
кандыдат філалагічных навук
Тэл.: +(375-17) 270-18-81
E-mail: egornen4444@yandex.by

Нарадзіўся 16 жніўня 1985 г. у г. Бабруйску Магілёўскай вобласці. У 2008 г. скончыў філалагічны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова. З 2009 па 2012 г. навучаўся ў вочнай аспірантуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі. У 2023 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю.

Працоўная дзейнасць:

  • з лістапада 2012 г. па чэрвень 2018 г. малодшы навуковы супрацоўнік аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі;
  • з ліпеня 2018 г. па ліпень 2020 г. малодшы навуковы супрацоўнік аддзела народазнаўства Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі;
  • са жніўня 2020 г. навуковы супрацоўнік аддзела народазнаўства Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Сфера навуковых зацікаўленняў:

  • Фалькларыстыка,
  • этнаграфія,
  • краязнаўства.

Асноўныя працы:

  1. Ненадавец, А.М. Чухава. Фальклорна-этнаграфічны нарыс / А.М. Ненадавец, Я.А. Ненадавец. – Чарнігаў, 2013. – 270 с.
  2. Ненадавец, А.М. Нашы спеўныя землякі / А.М. Ненадавец, Я.А. Ненадавец. – Чарнігаў : Всесвет, 2017 . - 245 с.
  3. Ненадавец, А.М. Спеўная вёска Чухава / А.М. Ненадавец, Я.А. Ненадавец. – Пінск: Пінская рэгіянальная друкарня, 2018. – 244 с.
  4. Ненадавец, Я.А. Гудзела пчолка, гудзела / Я.А. Ненадавец, А.М. Ненадавец. – Мінск: Беларуская навука, 2020. – 255 с. : іл. – (Традыцыйны лад жыцця).
  5. Ненадавец, А.М. Лавіся, рыбка, вялікая і малая / А.М. Ненадавец, Я.А. Ненадавец. – Мінск: Беларуская навука, 2020. – 287 с. : іл. – (Традыцыйны лад жыцця).
  6. Ненадавец, А.М. Забілі зайца, не забілі… / А.М. Ненадавец, Я.А. Ненадавец. – Мінск: Беларуская навука, 2020. – 310 с. : іл. – (Традыцыйны лад жыцця).
  7. Ненадавец, А.М. Залацістыя саломкі снапкі / А.М. Ненадавец, Я.А. Ненадавец. – Мінск: Беларуская навука, 2021. – 261 с. : іл. – (Традыцыйны лад жыцця).
  8. Ненадавец, А.М. Старая бацькоўская хата / А.М. Ненадавец, Я.А. Ненадавец. – Мінск: Беларуская навука, 2022. – 327 с. : іл. – (Традыцыйны лад жыцця).
  9. Ненадавец, А.М. Нарысы беларускай дэманалогіі / А.М. Ненадавец, Я.А. Ненадавец. – Мінск: Беларуская навука, 2022. – 301 с. : іл. – (Традыцыйны лад жыцця).
  10. Ненадавец, А.М. Закаменелая памяць / А.М. Ненадавец, Я.А. Ненадавец. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 239 с. : іл. – (Традыцыйны лад жыцця).

11. Ненадавец, А.М. Лес і чалавек / А.М. Ненадавец, Я.А. Ненадавец. – Мінск: Беларуская навука, 2024. – 238 с. : іл. – (Традыцыйны лад жыцця).

belБеларуская мова