Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Адбылася лекцыя «Кант и музыка»

22 красавіка 2024 года ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася лекцыя «Кант и музыка», якую падрыхтавала і правяла загадчык аддзела музычнага мастацтва і этнамузыкалогіі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Ірына Гарбушына.

Знамянальна, што гэта падзея адбылася менавіта ў дзень нараджэння вялікага філосафа, 300-годдзе якога ў гэтым годзе адзначае сусветная грамадскасць. Слухачы пазнаёміліся з музычным асяроддзем, у якім жыў І. Кант, з яго поглядамі на музыку, якія ён пакінуў на старонках сваіх прац. Беларускай публіцы ўпершыню быў прадстаўлены твор сучаснага расійскага кампазітара Васілісы Горачнай - арганная сюіта "Immanuel Kant", у якой музычнымі сродкамі былі пераасэнсаваныя яго філасофскія канцэпты , такія як "рэч у сабе", "катэгарычны імператыў", "абсалютна неабходная існасць" і інш.

Лекцыя мела станоўчы рэзананс сярод супрацоўнікаў і аспірантаў Цэнтра, а таксама запрошаных гасцей.

Фота Ю. Іванова

belБеларуская мова