Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

I Міжнародная навуковая канферэнцыя «Абарончае дойлідства Беларусі»

10 верасня 2026 года ў музеі «Замкавы комплекс "Мір"» адбылося пленарнае пасяджэнне I Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Абарончае дойлідства Беларусі: да 500-годдзя Мірскага замка", на якім з дакладам «Стратэгія і тактыка ўпраўлення Музеем «Замкавы комплекс «Мір» у 2012 – 2016 гг.: вопыт і дасягнутыя вынікі» выступіла доктар мастацтвазнаўства, кандыдат гістарычных навук, дацэнт дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Вольга Мікалаеўна Папко.

Таксама з нагоды 500-годдзя Мірскага замка і за значны ўклад у вывучэнне, захаванне і папулярызацыю гісторыка-культурнай спадчыны Інстытут гісторыі НАН Беларусі ўзнагародзіў граматамі супрацоўнікаў музея, навукоўцаў і работнікаў сферы культуры.

belБеларуская мова