Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

II Беларуска-кітайскі навукова-творчы семінар «Мастацтва і навука»

1 кастрычніка 2026 года адбыўся II Беларуска-кітайскі навукова-творчы семінар «Мастацтва і навука», арганізатарам якога стаў аддзел музычнага мастацтва і этнамузыкалогіі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

У рамках абмеркавання актуальных праблем музычнага і выяўленчага мастацтва Беларусі і Кітая ён аб'яднаў кампетэнтных навукоўцаў і маладых даследчыкаў дзвюх краін ˗ прадстаўнікоў Цэнтра, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Шырокая і актуальная праблематыка дакладаў, плённая навуковая дыскусія і яркія музычныя выступленні спрыялі стварэнню асаблівай атмасферы.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнулася дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Вольга Мікалаеўна Папко.

Мерапрыемства, якое праводзіцца ў другі раз і нязменна прымеркаванае да Міжнароднага дня музыкі, накіравана на ўмацаванне беларуска-кітайскага культурнага дыялогу, пашырэнне і паглыбленне навуковага супрацоўніцтва ў сферы мастацтвазнаўства.

belБеларуская мова