Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

II Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Алтай – прародина тюрков»

17 верасня 2025 года ў Горна-Алтайску адкрылася II Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Алтай – прародина тюрков. К истории зарождения тюркской цивилизации».

У рамках мерапрыемства адбылася серыя навуковых абмеркаванняў гісторыі цюркскіх народаў; адна з тэм - пытанне аб сумесных дзеяннях па вывучэнні і захаванні агульнай культурна-гістарычнай прасторы. У прыватнасці, сумесныя археалагічныя і этнаграфічныя экспедыцыі, стварэнне музеяў, адраджэнне традыцыйных рамёстваў.

Са сваім дакладам на канферэнцыі выступіла Квілінкова Лізавета Мікалаеўна, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела народазнаўства Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

belБеларуская мова