Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

III Навукова-практычная канферэнцыя маладых даследчыкаў «Навука і моладзь»

25 сакавіка 2026 года ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі прайшла III Навукова-практычная канферэнцыя маладых даследчыкаў «Навука і моладзь: актуальныя праблемы XXI стагоддзя».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел маладыя вучоныя з розных навуковых і адукацыйных устаноў краіны. На адрас аргкамітэта паступіла 67 заявак, з іх 39 — на ўдзел у вочным фармаце; заслухана 30 дакладаў.

Праца канферэнцыі праходзіла ў трох секцыях, якія ахопліваюць ключавыя напрамкі сучасных гуманітарных ведаў: мову і літаратуру ў кантэксце сацыякультурных працэсаў, візуальнае і аўдыяльнае мастацтва, а таксама традыцыйную культуру і трансфармацыю спадчыны ў сучасным грамадстве.

Па выніках канферэнцыі плануецца выданне зборніка матэрыялаў, у які ўвойдуць найлепшыя даклады ўдзельнікаў.

Мерапрыемства стала важнай пляцоўкай для прафесійных зносін маладых вучоных і ўмацавання пераемнасці беларускай гуманітарнай навукі.

belБеларуская мова