14 лістапада 2024 г. у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбыліся III Скалабанаўскія чытанні "Праз вывучэнне асобы да вывучэння гісторыі краіны".
У рабоце чытанняў прынялі ўдзел прадстаўнікі рэспубліканскіх (НАРБ, Нацыянальнага гістарычнага архіва ў г.Гродна), абласных (Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці), занальных (Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Глыбокае) архіўных устаноў, устаноў вышэйшай адукацыі (БДУ, Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай, Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна, Віцебскага філіяла Міжнароднага ўніверсітэта "МІПСА"), Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (Інстытута гісторыі НАН Беларусі, Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі), устаноў адукацыі (Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы, Віцебскага кадэцкага вучылішча, Брэсцкага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Р. Шырмы).
Тэкст і фота з сайта: Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь