Нарадзілася 10 лістапада 1984 г. у г. Лунінец Брэсцкай вобласці. У 2007 г. на выдатна скончыла філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна. У 2009 г. скончыла магістратуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 2009 па 2012 г. навучалася ў вочнай аспірантуры Інстытута мовы і літаратуры імя Янкі Купалы і Якуба Коласа НАН Беларусі (з 2012 г. – Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі). У час вучобы прайшла перападрыхтоўку па спецыяльнасці "Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве прамысловасці" ў ІПКіПК БрДТУ. У 2021 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю. У 2024 г. прысвоена званне "дацэнт".
Працоўная дзейнасць:
- з жніўня 2007 г. па верасень 2008 г. – намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Воўчынскай СШ Камянецкага раёна;
- з лістапада 2012 г. па снежань 2020 г. – малодшы навуковы супрацоўнік аддзела беларускай літаратуры ХХ і ХХІ стст.;
- з лістапада 2012 г. да канца 2019 г. узначальвала савет маладых вучоных філіяла Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы (з 2015 г. – савет маладых вучоных філіялаў "Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы" і "Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа");
- са снежня 2020 г. – вучоны сакратар філіяла "Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы" Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
Узнагароды
- Лаўрэат прэміі Беларускага прафсаюза работнікаў НАН у намінацыі "Лепшая першая навуковая праца" (2011 г.);
- Памятны знак "У гонар 100-годдзя Інстытута беларускай культуры" (2023 г.)
Сфера навуковых зацікаўленняў:
- гісторыя беларускай літаратуры ХХ – ХХI стагоддзяў (драматургія, проза);
- беларуская дзіцячая літаратура.
Публікацыі:
Аўтар звыш 60 публікацый у беларускіх і замежных навуковых выданнях.
У тым ліку:
Манаграфія
Іконнікава, Л. У. Мастацкі свет твораў Георгія Марчука: драматургія, проза, казкі : манаграфія / Л. У. Іконнікава. – Мінск : Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2013. – 204 с.
Раздзелы ў калектыўных працах:
- Іконнікава, Л. У. Георгій Марчук / Л. У. Іконнікава // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя : у 4 т. / НАН Беларусі, Аддз-не гуманіт. навук і мастацтваў, Ін-т літ. імя Янкі Купалы; рэдкал.: У. В. Гніламёдаў, С. С. Лаўшук (навук. рэд.) [і інш.]. - Мінск, 1999–2014. – Т. 4, кн. 3. – 2014. – С. 777–805.
- Іконнікава, Л. У. Хрысціянскія матывы ў сучаснай беларускай драматургіі (на прыкладзе твораў Г. Марчука і А. Дударава) // Л. У. Іконнікава // Мастацкі дыялог класікі і сучаснасці: праблемы пісьменніцкага майстэрства. – Мінск, 2017. – С. 229–278.
- Іконнікава, Л. У. Мастацкі пошук у новым стагоддзі / Л. У. Іконнікава // Республика Беларусь – 25 лет созидания и свершений : в 7 т. / редсовет: В. П. Андрейченко [и др.]. — Минск: Беларуская навука, 2020. – Т. 7 : Культура. Изобразительное и декоративно-прикладное искусство. Театр. Экранные искусства. Музыкальное искусство. Литература. Музеи. Любительско-художественное творчество.– С. 621–626.
- Іконнікава, Л. У. Прасторава-часавае вымярэнне беларускай і польскай літаратур: аспекты супастаўляльнага аналізу / Л. У. Іконнікава // Прасторава-часавыя вобразы у беларуска-славянскім літаратурным дыскурсе. – Мінск: Беларуская навука, 2021. – С. 89–127.
- Іконнікава, Л. У. Сучасная беларуская драматургія: мастацкія пошукі і жанравая спецыфіка / Л.У. Іконнікава // Беларуская літаратура ХХ–ХХІ стст.: рэцэпцыя глабальнага і прэзентацыя самабытнага / З. У. Драздова [і інш.] ; навук. рэд. А. А. Манкевіч ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т літаратуразнаўства імя Я. Купалы. – Мінск, 2023.– С. 247–298.
Укладальнік:
- Інстытут беларускай культуры: здабыткі, значэнне, вынікі дзейнасці : Матэрыялы Міжнар. круглага стала, прысвечанага 95-годдзю Інстытута беларускай культуры, Мінск, 10 лістапада 2017 г. / Цэнтр даследаванняў бел. культуры, мовы і літ. Нац. акадэміі навук Беларусі. – Мінск : Права і эканоміка, 2017. – 116 с.
- Крапіва, К. Драматургія / Кандрат Крапіва, Андрэй Макаёнак ; уклад., камент. Л. У. Іконнікава; навук. рэд. Я. А. Гарадніцкі. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2022. — 742 с. (Залатая калекцыя беларускай літаратуры; т. 24).
Іконнікава, Л. У. Мастацкі свет твораў Георгія Марчука. Драматургія, проза, казкі: манаграфія / Л. У. Іконнікава. – Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2013. – 204 с.
Манаграфія прысвечана творчасці Георгія Марчука – лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, – вывучэнню жанрава-стылёвых дамінант і мадыфікацый у драматургіі і прозе мастака. Аналізуецца канцэптасфера творчых набыткаў, што дазваляе прасачыць дынаміку аксіялагічных складнікаў мастацкага свету аўтара, выявіць ідэйна-эстэтычныя, быційна-філасофскія і духоўна-маральныя кампаненты. Характарызуюцца дамінанты мастацкага метаду Г. Марчука. У манаграфіі праводзіцца аналіз напісанага пісьменнікам у рэчышчы мастацка-эстэтычных пошукаў беларускай літаратуры 2-й паловы ХХ стагоддзя, выяўляюцца тыпалагічныя сыходжанні з творамі рускай, украінскай і польскай літаратур. Творчасць аўтара для дзяцей аналізуецца праз прызму фальклору.
Кніга адрасуецца даследчыкам літаратурнага працэсу, выкладчыкам ВНУ, настаўнікам, студэнтам-філолагам.