9-10 кастрычніка 2025 года ў Мінску прайшла V Міжнародная навуковая канферэнцыя "Руская і беларуская літаратура мяжы ХХ-ХХІ стагоддзяў".
Навуковы форум аб'яднаў літаратуразнаўцаў Беларусі, Расіі, Кітая, Чарнагорыі.
З прывітальным словам ад Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнулася старшы навуковы супрацоўнік Інстытута, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Любоў Дуктава. У сваім выступленні яна адзначыла важнасць і запатрабаванасць правядзення сумесных літаратуразнаўчых даследаванняў навукоўцамі дзвюх краін Саюзнай дзяржавы, павіншавала вядомых прадстаўнікоў беларускай літаратуразнаўчай школы - дактароў філалагічных навук Святлану Якаўлеўну Ганчарову-Грабоўскую і Ірыну Сцяпанаўну Скарапанаву - з юбілеем.
У навуковай канферэнцыі актыўна прымалі ўдзел супрацоўнікі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі: старшы навуковы супрацоўнік, кандыдат філалагічных навук Марыя Шамякіна, навуковы супрацоўнік Таццяна Барысюк, аспірант Марыя Мартысевіч.