З 16 па 18 мая ў Слоніме прайшоў VII Рэспубліканскі фестываль сямейнай творчасці "Жывіце ў радасці", прымеркаваны да Дня сям'і.
VII Рэспубліканскі фестываль сямейнай творчасціь "Жывіце ў радасці" аб'яднаў сем'і, звязаныя моцнымі вузамі, агульнымі інтарэсамі і шматгадовымі традыцыямі.
Ад кожнай вобласці на выставе былі сем'і з самымі разнастайнымі праектамі — ад вырабаў ручной работы да кулінарных шэдэўраў.
Многія работы адлюстроўваюць сямейныя гісторыі, успаміны дзяцінства і народныя традыцыі.
Ацэньвала ўдзельнікаў кампетэнтнае журы:
- Радзівілаў Уладзімір Генадзевіч, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, кавалер Ордэна Францыска Скарыны, уладальнік медаля Францыска Скарыны, майстар пародый і гумару, кіраўнік тэатра эстрады «Радзівілаў-тэатр», лаўрэат міжнародных конкурсаў артыстаў эстрады, старшыня журы;
- Сахута Яўген Міхайлавіч, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, доктар мастацтвазнаўства, прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, старшыня Грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз майстроў народнай творчасці», сустаршыня журы;
- Махалёва Ірына Аляксандраўна, дырэктар установы адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў"; Раманенка Любоў Еўдакімаўна, прафесар кафедры кіравання і эканомікі адукацыі дзяржаўнай установы адукацыі «Мінскі гарадскі інстытут развіцця выхавання», кандыдат педагагічных навук, дацэнт, член праўлення грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз майстроў народнай творчасці", член Грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз мастакоў".
- Корзун Ганна Віктараўна, вядучы спецыяліст аддзела па працы з нацыянальна-культурнымі грамадскімі аб'яднаннямі і грамадскім аб'яднаннямі беларусаў замежжа Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур.