Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

«XIII Калеснікаўскія чытанні»

14 лістапада 2024 г. на філалагічным факультэце Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна адбылася рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «XIII Калеснікаўскія чытанні».

Госці канферэнцыі, якія прыехалі з Мінска, —  вядучы навуковы супрацоўнік сектара гісторыі беларускай літаратуры аддзела ўзаемасувязей літаратур Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі кандыдат філалагічных навук, дацэнт Аляксандр Уладзіміравіч Бразгуноў, загадчык кафедры кітайскай філалогіі БДУ доктар філалагічных навук, дацэнт Мікалай Мікалаевіч Хмяльніцкі, — перадавалі прывітанні ад калег і дзяліліся актуальнымі літаратуразнаўчымі напрацоўкамі ў розных культурна-гістарычных і тэарэтыка-крытычных напрамках.

Тэкст і фота з сайта: Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна

belБеларуская мова