Ярмалінская Вераніка Мікалаеўна, доктар мастацтвазнаўства, прафесар, загадчык аддзела тэатральнага мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, з 20 па 27 сакавіка 2026 года ўдзельнічала ў рабоце экспертнага савета XIX Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму «М.@rt.кантакт».
У рамках форуму адбыліся традыцыйныя паказы і абмеркаванні спектакляў беларускіх і замежных тэатральных калектываў, майстар-класы, творчыя сустрэчы, была арганізавана работа маладзёжнай рэжысёрскай лабараторыі.
Асноўная праграма XIX Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму «М.@rt.контакт» у 2026 годзе ўключала ў сябе 17 спектакляў з трох краін: Беларусі, Расіі і Казахстана.