Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

XVI Кангрэс антраполагаў і этнолагаў Расіі

З 2 па 6 ліпеня 2025 года ў Пермі праходзіў XVI Кангрэс антраполагаў і этнолагаў Расіі, прымеркаваны да 100-гадовага юбілею Комі-Пярмяцкай акругі.

Больш за 1500 удзельнікаў з 73 рэгіёнаў краіны і 23 дзяржаў свету сабраліся для абмеркавання актуальных пытанняў міжкультурнага ўзаемадзеяння і захавання этнічных традыцый. У праграму мерапрыемства ўвайшлі 62 секцыі і сем круглых сталоў.

Каспяровіч Галіна Іванаўна, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела нарадазнаўства, доктар гістарычных навук, дацэнт, і саіскальнік аддзела нарадазнаўства Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ломцева Анастасія Уладзіміраўна былі членамі беларускай дэлегацыі на кангрэсе.

belБеларуская мова