19 сакавіка 2026 года загадчык аддзела тэатральнага мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Вераніка Мікалаеўна Ярмалінская ў рамках ХХХІІІ міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу, прысвечанай 35-годдзю Садружнасці Незалежных Дзяржаў і Году беларускай жанчыны, на пляцоўцы Беларускага саюза жанчын выступіла з дакладам «Театроведение как одно из основных направлений современной гуманитарной науки».
Даклад быў прысвечаны тэатральнаму мастацтву і развіццю тэатразнаўства як навукі, выдавецкай дзейнасці аддзела тэатральнага мастацтва Цэнтра. Таксама прайшла прэзентацыя манаграфіі В.М. Ярмалінскай «Сцэнаграфія Беларусі: гісторыя і сучаснасць» (2018).