Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

XXXIV Міжнародныя навуковыя чытанні памяці Л.С. Мухарынскай

8 красавіка 2025 года ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі адкрыліся XXXIV Міжнародныя навуковыя чытанні памяці Л.С. Мухарынскай (1906–1987) і Міжнародны форум этнакультур.

З прывітальным словам выступіла рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Алена Віктараўна Куракіна.

На пленарным пасяджэнні прагучалі даклады ганаровага прафесара Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, заслужанага дзеяча мастацтва Рэспублікі Беларусь, доктара мастацтвазнаўства, прафесара В.У. Дадзіёмавай, загадчыка кафедры аргана і клавесіна Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных заслужанага артыста Расійскай Федэрацыі прафесара А.В. Фісейскага, дацэнта кафедры тэорыі музыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі кандыдата мастацтвазнаўства, дацэнта В. П. Савіцкай  навуковага супрацоўніка аддзела музычнага мастацтва і этнамузыкалогіі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Т.Л. Канстанцінавай.

Выступленні ў рамках пленарнага пасяджэння былі прысвечаны актуальным пытанням міждысцыплінарнага падыходу ў засваенні гісторыі музычнай культуры Беларусі, дзейнасці А. Шлюбскага ў фальклорнай камісіі Інстытута беларускай культуры (Інбелкульта), а таксама выканальніцкай канцэпцыі і кампазіцыі Трэцяй часткі "Клавірных практыкаванняў" І. С. Баха.

Тэкст і фота з сайта: VK Белорусская государственная академия музыки

belБеларуская мова