Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Вальчук Алена Валер'еўна

Старшы навуковы супрацоўнік аддзела ўзаемасувязяў літаратур
Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы,
кандыдат філалагічных навук
Тэл.: +(375) 17 270-28-86
E-mail: avalchuk25@gmail.com
Нарадзілася ў г. Брэсце. У 1999 г. скончыла філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна.
 
У перыяд з 1999 па 2002 год навучалася ў аспірантуры пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
 
У 2010 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму “Біблейскія матывы ў творчасці Янкі Купалы”.
 
Стыпендыят “Funduszu Królowej Jadwigi” (“Фонд каралевы Ядвігі”) (Ягелонскі ўніверсітэт – г. Кракаў, 2011 г.).
 
Брала ўдзел у еўрапейскай праграме MOST – BELARUS: Mobility Scheme for Targeted People-to-People-Contacts (2017 г.).
 
Сфера навуковых зацікаўленняў: кампаратывістыка, імагалогія, вывучэнне беларуска-іспанскіх і беларуска-польскіх культурна-літаратурных узаемасувязей, даследаванне творчасці Янкі Купалы, беларуская літаратура канца ХІХ – пачатку ХХ ст.
 

Асноўныя публікацыі:

  1. Вальчук, А. В. Марыя Канапніцкая і Янка Купала / А. В. Вальчук // Беларуская літаратура ў кантэксце славянскіх літаратур ХІХ – ХХ стст. / Навук. рэд. У. І. Мархель. – Мінск: “Беларуская навука”, 2006. – С. 236–
  2. Вальчук, А. В. Пярэдадзень рамантызму ў Іспаніі і Беларусі / А. В. Вальчук // Еўрапейскі рамантызм і беларуская літаратура ХІХ-ХХ стст. / Ж.С.Шаладонава [і інш.] ; навук. рэд. У. І. Мархель; НАН Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы. - Мінск: Беларус. навука, 2008. - 363 с. – С. 186–
  3. Вальчук, А. В. Рэцэпцыя рамана М. дэ Сервантэса "Дон Кіхот" у беларускай літаратуры /А. В. Вальчук // Літаратурная карта Еўропы: кантакты, тыпалогія, інтэртэкстуальнасць / А. В. Вальчук [і інш.] ; навук. рэд. М. У. Мікуліч; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы. - Мінск: Беларус. навука, 2012. - С. 12-72.
  4. Вальчук, А. В. Этнакультурныя канцэпты ў беларуска-іспанскім літаратурным дыскурсе // А. В. Вальчук / Паэтыка літаратурных сувязей / У. В. Гніламедаў [і інш.] ; навук. рэд.: У. В. Гніламедаў, М. У. Мікуліч. – Мінск: Беларуская навука, 2017. – С. 113–177.
  5. Вальчук, А. В. Вобраз Кракава ў беларускай літаратуры / А. В. Вальчук // Прасторава-часавыя вобразы ў славянскім літаратурным дыкурсе / Ж. С. Шаладонава [і інш.] ; навук. рэд. С. С. Лаўшук; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т літаратуразнаўства імя Я. Купалы. – Мінск: Беларуская навука, 2021. – С. 12–52
belБеларуская мова