Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Папко Вольга Мікалаеўна

Тел.: +375-17 270-18-81 (приемная)
E-mail: centre@belcentre.by

Папко В. М. нарадзілася 24 ліпеня 1976 г. у г. Брэсце. Гісторык, мастацтвазнаўца.

У 1998 г. скончыла Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна, гістарычны факультэт па спецыяльнасці «Гісторыя і гісторыя культуры», кваліфікацыя «настаўнік гісторыі, сусветнай мастацкай культуры». У 1999-2003 гг. вучылася ў завочнай аспірантуры Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

З 1998 г. па 2001 г. працавала настаўніцай сусветнай мастацкай культуры гімназіі № 2 г. Брэста. З 2001 г. па 2003 г. – асістэнт кафедры філасофіі і культуралогіі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, з 2003 г. па 2008 г. – старшы выкладчык гэтай кафедры.

У 2007 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Дзяржаўная палітыка Рэспублікі Беларусь у сферы прафесійнай мастацкай культуры 1985–2000 гг.».

У 2010 г. ёй было прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «гісторыя» (17.02.2010 г.).

З 2008 г. па 2012 г. – дацэнт кафедры філасофіі і культуралогіі БрДТУ.

З 2012 па 2016 г. - дырэктар установы «Музей «Замкавы комплекс "Мір"» (Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць). З 2016 г. па 2019 г. – дэпутат, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання. З'яўлялася членам Нацыянальнай камісіі ЮНЕСКА Рэспублікі Беларусь, членам Камісіі па вяртанні, увядзенні ў навуковы ўжытак страчаных каштоўнасцей.

Са снежня 2019 г. па сакавік 2020 г. была метадыстам Цэнтра міжнароднага супрацоўніцтва і адукацыйных праграм Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З красавіка 2020 г. па красавік 2021 г. – загадчык кафедры кадравай палітыкі і псіхалогіі кіравання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З красавіка 2021 г. па жнівень 2025 г. – дацэнт кафедры кадравай палітыкі і псіхалогіі кіравання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Сфера навуковых зацікаўленняў: дзяржаўная палітыка Рэспублікі Беларусь у галіне культуры і мастацтва з 1985 г. і па сённяшні дзень; генеалогія шляхецкіх родаў Беларусі XVIII–XX стст.; гісторыя фарміравання і бытавання, стылістычная і жанравая структура мастацкіх калекцый князёў Вітгенштэйнаў і князёў Радзівілаў; выяўленчае мастацтва XIX ст.

В.М. Папко – аўтар звыш 160 навуковых публікацый, сярод якіх 4 манаграфіі, 3 каталогі калекцый і выставы (адзін з іх у суаўтарстве з М. М.Усавай).

Мае грамату Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь (2014), Ганаровую грамату Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў – удзельніц СНД (2019 г.), Ганаровую грамату Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2019 г.), Ганаровую грамату Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь (2020 г.), грамату Пружанскага раённага выканаўчага камітэта (2025 г.).

Манаграфіі

  • Папко, В. М. Род Дзяконскіх і іх маёнткі на Брэстчыне ў ХІХ–ХХ стст. / В. М. Папко. – Брэст: Альтэрнатыва. – 2009. – 232 с.
  • Папко, В. М. Шляхта Ваўкавыскага павета ў ХІХ – пач. ХХ стст.: гістарычна-генеалагічнае даследаванне / В. М. Папко. – Мінск: Выдавецтва В. Хурсіка, 2012. – 364 с.
  • Попко, О. Н. Художественные коллекции князей Витгенштейнов в контексте европейского искусства XIX в. В 2-х томах. Т. 1. Живопись / О.Н.Попко. – Минск: Белорусская наука, 2023. – 558 с.
  • Попко, О. Н. Инвентарные описи движимого имущества имений Каменка и Дружноселье кн. Витгенштейнов как источник по истории коллекций этого рода [Электронный ресурс] / О. Н. Попко // Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. – Режим доступа: https://niab.by/newsite/by/Popko_O_N_Inventarnye_opisi_published.Дата доступа: 13.04.2024.
  • Попко, О. Н. Художественные коллекции князей Витгенштейнов в контексте европейского искусства XIX в. В 2 т. Т. 2. Графика. Скульптура. Фотография / О. Н. Попко. – Минск: Беларуская навука, 2025. – 415 с.: ил.

Каталогі:

  • Попко, О. Портреты князей Радзивиллов из коллекции князя Константина Гогенлоэ-Шиллингсфюрста (дворец Шиллингсфюрст, Германия). Каталог выставки. Музей «Замковый комплекс «Мир» 16 мая – 16 ноября 2014 г. / О. Попко. – Минск: Замалетто, 2014. – 100 с.
  • Фарміраванне калекцый музея “Замкавы комплекс “Мір” (1989–2015)// Аўт. тэксту: Вольга Папко, Надзея Усава; навук. рэд. В.М. Папко; фота – Віталь Раковіч. – Мір: Музей “Замкавы комплекс “Мір”, 2016. – 88 с.
  • Попко, О.Н. Фотографии и гравюры из собрания кн. Марии Гогенлоэ (1829–1897) [Изоматериал] : [каталог] / Попко О. Н. ; [редакционная коллегия: А. Ч. Лойко, О. В. Новицкая] Мир : Музей «Замковый комплекс «Мир», 2023. – 535 с.

 Выбраныя публікацыі

  • Папко В.М. Неагатычныя інтэр’еры беларускіх палацаў XIX ст. / Гомельский дворцово-парковый ансамбль: от усадьбы до музейного комплекса : сборник статей по материалам III Международной научно-практической конференции (Гомель, 24–25 октября 2024 г.) / редкол. Д.Н. Линденков (гл. ред.) [и др.]. – Гомель: Редакция газеты «Гомельская праўда», 2024. – С. 205–214.
  • Попко, О. Н. Люди круга А.С. Пушкина в альбомах рисунков князей Витгенштейнов из фондов Государственного Эрмитажа // Отечество нам Царское Село! Резиденция и город : сборник научных статей XXX Царскосельской конференции / Государственный музей-заповедник «Царское Село». – Санкт-Петербург : Русская коллекция, 2024. – С. 547–560.
  • Папко, В. М. Шарашоўскае староства ў 1798 г. / В. М. Папко // Шарашова і Пружанскі край : этнаграфічная, фальклорная, архітэктурная і мастацкая спадчына рэгіёна : даследаванні і матэрыялы / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мацтацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы ; уклад і навук. рэд. : С. У. Грунтоў, В. М. Папко. – Мінск : Беларуская навука, 2025. – С. 10–23.
  • Папко, В. М. Вёска Абруб і яе жыхары ў канцы XVIII – пачатку XXI ст. / В. М. Папко // Шарашова і Пружанскі край : этнаграфічная, фальклорная, архітэктурная і мастацкая спадчына рэгіёна : даследаванні і матэрыялы / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мацтацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы ; уклад і навук. рэд. : С. У. Грунтоў, В. М. Папко. – Мінск : Беларуская навука, 2025. – С. 142–163.
  • Папко, В. М. Сатыра і гумар у прэсе Шарашоўскага раёна (другая палова 1940-х – першая палова 1950-х гг.) / В. М. Папко // Шарашова і Пружанскі край : этнаграфічная, фальклорная, архітэктурная і мастацкая спадчына рэгіёна : даследаванні і матэрыялы / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мацтацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы ; уклад і навук. рэд. : С. У. Грунтоў, В. М. Папко. – Мінск : Беларуская навука, 2025. – С. 368–378.
  • Попко, О.Н. Художественные коллекции князей Витгенштейнов в контексте европейского искусства XIX в.: автореферат диссертации на соискание учёной степени доктора искусствоведения : специальность 17.00.04 – Изобразительное и декоративно-прикладное искусство и архитектура / О.Н. Попко. – Минск, 2025. – 44 с.

Попко, О. Н. Художественные коллекции князей Витгенштейнов в контексте европейского искусства XIX в. В 2 т. Т. 2. Графика. Скульптура. Фотография / О. Н. Попко. – Минск: Беларуская навука, 2025. – 415 с.: ил.

Даследаванне прысвечана гісторыі фарміравання мастацкіх калекцый князёў Вітгенштэйнаў, якія з'яўляліся найбуйнейшымі землеўладальнікамі на тэрыторыі Беларусі і Літвы. З 1830-х гг.да 1900 г. яны змаглі сабраць разнастайныя калекцыі твораў жывапісу, графікі, скульптуры і фатаграфіі. Мэтай даследавання стала вывучэнне мастацкіх калекцый, бытаванне якіх звязана з Беларуссю, у кантэксце развіцця еўрапейскага мастацтва XIX ст.

Другі том кнігі прысвечаны аналізу збораў твораў графікі, скульптуры і фатаграфіі. Праца пабудавана на аснове прынцыпу падзелу на жанры. Выданне багата ілюстравана, уключае ў сябе дадаткі, якія змяшчаюць храналогію фарміравання мастацкіх калекцый, каталогі твораў графікі і скульптуры і фрагменты генеалагічных дрэваў родаў Вітгенштэйнаў і Гагенлоэ-Шылінгсфюрст.

Прызначаецца мастацтвазнаўцам, гісторыкам, краязнаўцам, выкладчыкам і студэнтам, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй мастацтва.

Попко, О. Н. Инвентарные описи движимого имущества имений Каменка и Дружноселье кн. Витгенштейнов как источник по истории коллекций этого рода / Ольга Попко. – Минск : Национальная библиотека Беларуси, 2024. – 93, [1] с.

Публикация представляет документы из фондов Национального исторического архива Беларуси, которые содержат Инвентарные описи имущества имений кн. Витгенштейнов: Каменка в Подольской губернии и Дружноселье в Санкт-Петербургской губернии за 1878 г.

Автор анализирует документы как источники по истории коллекций произведений живописи, графики и скульптуры,
принадлежавших этому роду и погибших в революционных событиях 1917–1918 гг.

Предназначается для историков, искусствоведов, краеведов, музейных сотрудников.

Попко, О. Н. Художественные коллекции князей Витгенштейнов в контексте европейского искусства XIX в. В 2-х томах. Т. 1. Живопись / О.Н.Попко. – Минск: Белорусская наука, 2023. – 558 с.

Исследование посвящено истории формирования художественных коллекций князей Витгенштейнов, являвшихся крупнейшими землевладельцами на территории Беларуси и Литвы. С 1830-х до 1900 г. они смогли собрать разнообразные коллекции произведений живописи, графики, скульптуры и фотографии. Целью исследования стало изучение художественных коллекций, бытование которых связано с Беларусью, в контексте развития европейского искусства XIX в.

Первый том книги посвящен анализу собрания живописи. Работа построена на основе принципа разделения на жанры, где портрет играет ведущую роль. Издание богато иллюстрировано, снабжено приложениями, содержащими каталог коллекции живописи, а также другие документы, раскрывающие состав коллекций.

Издание предназначено искусствоведам, историкам, краеведам, преподавателям и студентам, а также всем, кто интересуется историей искусства.

Папко, В. М. Шляхта Ваўкавыскага павета ў ХІХ – пач. ХХ стст.: гістарычна-генеалагічнае даследаванне / В. М. Папко. – Мінск: Выдавецтва В. Хурсіка, 2012. – 364 с.

Кніга пра гісторыю прававога і маёмаснага стану шляхецкага саслоўя Ваўкавыскага павета. На падставе шырокага кола крыніц даследуюцца вехі гісторыі прывіліяванага саслоўя рэгіёна, гаспадарчая дзейнасць, кар’ера, этнічная самасвядомасць, адукацыя, культура, спосабы правядзення вольнага часу. На падставе дакументаў, выяўленых у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў Гародні, аўтарка склала спіс шляхецкіх родаў Ваўкавыскага павета. Падрабязна даследаваны роды Біспінгаў, Быхаўцаў, Дзяконскіх, Тарасовічаў, Талочкаў.

Пададзены генеалагічныя табліцы некаторых родаў павета, на 18 старонках уклейкі змешчаны шматлікія старажытныя і сучасныя здымкі сядзіб, партрэты прадстаўнікоў шляхецкіх родаў. Большасць здымкаў друкуецца ўпершыню.

Для гісторыкаў, краязнаўцаў, літаратуразнаўцаў, спецыялістаў па генеалогіі, усіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.

Папко, В. М. Род Дзяконскіх і іх маёнткі на Брэстчыне ў ХІХ–ХХ стст. / В. М. Папко. – Брэст: Альтэрнатыва. – 2009. – 232 с.

Манаграфія прысвечана даследаванню гісторыі шляхецкага роду Дзяконскіх, лёс якога быў цесна эвязана з Брэстчынай. На аснове сабранага ў архівах I бібліятэках Беларусі і Поль-шчы матэрыялу прадстаўлены эканамічны, палітычны і культурны аспекты. дзейнасці многіх прадстаўнікоў гэтага роду.

Аўтар упершыню вывучае дзве галіны гэтага роду, якія называе «пятровіцкай» і «галіной Яна Валынца». У кнізе ў якасці дадаткаў прыведзены цэлы комплекс дакументаў па гісторыі роду і маёнткаў, якія належалі яго прадстаўнікам. Аўтарам складзены генеалагічныя табліцы дзвюх галін роду Дзяконскіх, а таксама іх родзічаў — Кернажыцкіх і Бяртольдзі. У кнізе прадстаўлены шматлікія старажытныя і сучасныя здымкі сядзіб, партрэты прадстаўнікоў роду, іх родзічаў I людзей, якія мелі да Іх дачыненне. Большасць здымкаў друкуецца ўпершыню.

Прызначаецца гісторыкам, краязнаўцам, літаратуразнаўцам, слецыялістам па генеалогіі, усім, хто цікавіцца гісторыяй Бепарусі.

belБеларуская мова