Бараноўскі Аляксандр Аляксандравіч
загадчык аддзела беларускай літаратуры XX і XXI стагоддзяў
Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы,
кандыдат філалагічных навук, дацэнт
Тэл.: +375 (17) 270-28-76
E-mail: baranouski.ales@gmail.com
E-mail: baranouski.ales@gmail.com
Нарадзіўся 7 верасня 1988 года ў г. Гомелі. У 2011 г. скончыў філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, а ў 2012 г. – магістратуру Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі, абараніўшы даследаванне па спецыяльнасці “Мастацтвазнаўства” (навуковы кіраўнік – д.ф.н. Жураўлёў В. П.).
У 2015 г. паспяхова завяршыў навучанне ў аспірантуры Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі, прадставіўшы кандыдацкую дысертацыю “Сучасная беларуская філасофская лірыка: праблематыка, вобразнасць, стыль”, якую ў 2019 г. абараніў па спецыяльнасці 10.01.01 – беларуская літаратура (навуковы кіраўнік – д.ф.н., акадэмік Гніламёдаў У. В.).
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 2010 г.).
З 2015 г. працуе ў Інстытуце літаратуразнаўства імя Я. Купалы НАН Беларусі. Займае пасаду загадчыка аддзела “Беларуская літаратура ХХ і ХХІ стагоддзяў”.
У 2018–2019 гг. працаваў над праектам Беларускага рэспубліканскага фонда фундаментальных даследаванняў (БРФФД) №Г18-064 “Нацыянальны тып свядомасці ў беларускай літаратуры” (навуковы кіраўнік – Гніламёдаў У. В.).
У 2019–2020 гг. – над выкананнем навукова-даследчай работы БРФФД №Г19МС-011 “Беларуска-еўрапейскія літаратурныя ўзаемасувязі як сацыякультурны феномен” (навуковы кіраўнік – Мікуліч М. У.).
У 2015 і 2020 гг. – лаўрэат стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным.
Пастановай Бюро Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 14.03.2024 г. № 99 кандыдатура Бараноўскага А. А. зацверджана на атрыманне гранта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі для выканання навукова-даследчых работ.
З 2022 года з’яўляецца дактарантам Цэнтра даследавання беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
Сфера навуковых інтарэсаў – вывучэнне праблематыкі вобразнасці, стылю беларускай лірыкі канца ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя.
Манаграфіі
- Бараноўскі, А. А. ”За прамень схаплюся – і жыву!”: творчая самабытнасць Ніны Шкляравай / А. А. Бараноўскі. – Мінск : Кнігазбор, 2011. – 64 с.
- Бараноўскі А. А. Беларуская філасофская лірыка мяжы тысячагоддзяў / А. А. Бараноўскі. – Мінск : Беларус. навука, 2011. – 165 с.
Раздзелы ў калектыўных манаграфіях
- Бараноўскі А. А. Філасафічнасць як крытэрый паэтычнасці: творчая індывідуальнасць Міколы Мятліцкага / А. А. Бараноўскі // Беларуская літаратура ХХ-ХХІ стст.: рэцэпцыя глабальнага і прэзентацыя самабытнага / З. У. Драздова [і інш.] ; навук. рэд. А. А. Манкевіч ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., філ. “Ін-т літаратуразнаўства імя Янкі Купалы”. – Мінск : Беларус. навука, 2023. – С. 173–222.
Артыкулы
- Бараноўскі, А. Гнасеалагічныя матывы ў лірыцы Н. Шкляравай / А. Бараноўскі // Полымя. – 2011. – № 5. – С. 129–133.
- Бараноўскі, А. Гуманістычны характар творчасці Анатоля Грачанікава / А. Бараноўскі // Полымя. – 2011. – № 11. – С. 101–106.
- Бараноўскі, А. Асацыятыўная канцэптасфера сучаснай беларускай лірыкі / А. Бараноўскі // Полымя. – 2013. – № 10. – С. 116–123.
- Бараноўскі, А. Структура абазначэнняў белага колеру: сінтэз сэнсавых дамінант / А. Бараноўскі // Полымя. – 2016. – № 1. – С. 142–147.
- Бараноўскі, А. Інтэлектуальна-метафізічная і навуковая лірыка: генезіс, вобразнасць, выразнасць / А. Бараноўскі // Полымя. – 2018. – № 9. – С. 97–105.
- Бараноўскі, А. Спецыфіка мастацкага пазнання ў сучаснай беларускай філасофскай лірыцы / А. Бараноўскі // Весці НАН Беларусі. Сер. гум. нав. Т. 65. – 2020. – № 1. – С. 85–91.
- Бараноўскі, А. А. Канстанты нацыянальнай літаратурнай ідэнтычнасці: традыцыі, наватарства, рэцэпцыя / А. А. Бараноўскі // Ученые записки УО«ВГУ имени П. М. Машерова»: сборник научных трудов / Витеб. гос. ун-т; редкол.: В.В. Богатырёва (гл. ред.) [и др.]. – Витебск : ВГУ имени П.М. Машерова, 2023 – Т. 37 – С. 147–151.
- Бараноўскі, А. Мастацкі тэкст Алеся Разанава як аб’ект лінгвафіласофскага спасціжэння / А. Бараноўскі / Полымя. – – № 3. – С. 96–100 (0,36 аўт. арк.).
- Бараноўскі А. “Дзённік планетарнай трывогі”: чарнобыльская трагедыя як фактар самапазнання ў лірыцы Міколы Мятліцкага / А. Бараноўскі // Роднае слова. – 2024. – №3. – С. 22–24.
- Бараноўскі, А. “Слова – багацце”: жыццё і праца Сцяпана Александровіча / А. Бараноўскі // Cлавянскія літаратуры ў кантэксце сусветнай : матэрыялы ХІІІ Міжнар. навук. канф., прысвеч. 100-годдзю БДУ і 90-годдзю з дня нарадж. чл.-кар. НАН Беларусі праф. А. А. Лойкі, Мінск, 28–29 кастр. 2021 г. / Беларус. дзярж. ун-т ; рэдкал.: С. А. Важнік (гал. рэд.) [і інш.] ; навук. рэд. А. І. Бельскі. – Мінск : БДУ, 2021. – С. 30–33.
- Бараноўскі, А.А. Увасабленне жаночых вобразаў у лірыцы Міколы Мятліцкага / А. А. Бараноўскі / Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў : зб. навук. арт. Вып. 3 / гал. рэд. А. І. Лакотка; Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. – Мінск: Права і эканоміка, 2022. – С. 291 – 294.
- Бараноўскі, А. Хранатоп і лірычны суб’ект: матафізіка быцця Міхася Баярына / А. Бараноўскі // Традыцыі Скарыны [Электронны рэсурс] : зборнік навуковых артыкулаў / Гомельскі дзярж. ун-т імя Ф. Скарыны, Навукова-даследчы інстытут гісторыі і культуры ўсходнеславянскіх народаў пры Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны ; рэдкал.: А. М. Воінава (гал. рэд.) [і інш.]. – Электр. тэкст. дадз. (аб’ём 4,14 Мb). – Гомель : ГДУ імя Ф. Скарыны, 2022 – Рэжым доступу : http://сonference.gsu.by. – С. 29–32.
- Бараноўскі, А. Асацыятыўная канцэптасфера – базавая катэгорыя разумення твора. На прыкладзе лірыкі Міколы Мяіліцкага / А. Бараноўскі // Беларуская літаратура і літаратуразнаўства : зб. навук. арт. : да 90-годдзя Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы / Нац. акад. навук Беларусі; уклад. Н.В. Якавенка; навук. рэд. І.В. Саверчанка. – Мінск : Беларуская навука, 2022. – С. 67 – 73.
- Бараноўскі, А. Мастацкі пераклад Мікалая Мятліцкага як від герменеўтычнага дыскурсу / А. Бараноўскі // С. 19-23. Нацыянальны характар і спосабы яго ўвасаблення ў культуры і мове ва ўмовах мульцікультурнага асяроддзя [Электронный ресурс] : электрон. сб. материалов междунар. науч. конф., Полоцк, 19–20 ноября 2020 г. / Полоц. гос. ун-т ; редкол.: Н.В. Нестер, С.М. Лясович, К.А. Шарова (отв. секретарь). – Новополоцк : Полоц. гос. ун-т, 2022. – 1 электрон. опт. диск (CD-R) – С. 19-22.