Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Зборнік «Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні»

Выдавец: РУП «Выдавецкі дом "Беларуская навука"», Мінск, Рэспубліка Беларусь

ISSN  2411-2763 (друк)

ISSN: 2790-3559 (анлайн)

Галоўны рэдактар: Таццяна Валодзіна, доктар філалагічных навук, дацэнт, загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Выдаецца з 2014 г. Выходзіць раз на год, на беларускай мове.

Сайт часопісу

Зборнік «Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні» — першае перыядычнае выданне, прысвечанае фальклорным тэкстам і, шырэй, традыцыйнай духоўнай культуры беларусаў. Сярод актуальных задач — комплекснае вывучэнне народнай культуры: паэтычнага і празаічнага фальклору, музычнага мастацтва, міфалогіі, абрадавых практык, у тым ліку ў іх сучасных формах.

Зборнік заснаваны вядучай навуковай установай Рэспублікі Беларусь – Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.

Да друку прымаюцца арыгінальныя артыкулы і матэрыялы ў наступныя рубрыкі: «Даследаванні», «Беларускі фальклорна-этналінгвістычны атлас», «Беларускі фальклор у гістарычных дакументах», «З рукапіснай фальклорнай спадчыны», «Матэрыялы і вынікі палявых даследаванняў», «Фальклор беларусаў замежжа», «Агляды і рэцэнзіі», «Юбілеі».

У зборніку друкуюцца ўнікальныя запісы, якія захоўваюцца ў Архіве аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Важнае месца адведзена матэрыялам экспедыцый у розныя раёны пражывання беларускага этнасу, у тым ліку за межамі краіны. Друкуюцца агляды і рэцэнзіі на найноўшыя выданні па беларускаму фальклору, хронікі канферэнцый па фалькларыстыцы і традыцыйнай народнай культуры, інтэрв’ю з вядомымі даследчыкамі.

Разлічана на фалькларыстаў, этнографаў, моваведаў, краязнаўцаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца народнай спадчынай.

Артыкулы праходзяць двайное сляпое рэцэнзаванне.

Выданне ўключана ў Пералік выданняў ВАК Беларусі.

Патрабаванні да тэкстаў

Да друку прымаюцца арыгінальныя даследаванні або матэрыялы на ўсіх славянскіх, літоўскай, нямецкай і англійскай мовах. Публікацыя ажыццяўляецца на беларускай мове. Тэкст падаецца ў рэдакцыю ў электронным выглядзе на электронны адрас belaruskifalklor@gmail.com ці ў іншы спосаб. Перадаючы рукапіс артыкула, рэцэнзіі і да т.п. рэдакцыі зборніка, аўтар гарантуе, што ён цалкам або часткова не апублікаваны і не адпраўлены для публікацыі ў іншае выданне (дапушчальны аб'ём самацытавання 20%).

Аб'ём артыкула (тэкст, бібліяграфія, ключавыя словы (ад 5 да 10), рэферат на рускай мове, рэзюмэ на англійскай мове) не павінен перавышаць 40 старонак, набраных праз 1,5 інтэрвалы, кегель 12.

Артыкул павінен мець наступную структуру:

  • індэкс па Універсальнай дзесятковай класіфікацыі (УДК);
  • імя і прозвішча аўтара (аўтараў);
  • назва артыкула
  • поўнае найменне устаноў, дзе працуюць аўтары
  • ключавыя словы - набор слоў, якія адлюстроўваюць змест тэксту ў тэрмінах аб'екта, навуковай галіны і метадаў даследавання; рэкамендуемая колькасць ключавых слоў 5-10.

Асноўны тэкст артыкула павінен складаць каля 40 тыс. знакаў. Выкладзены матэрыял павінен быць дакладна структураваным: ўводзіны, мэты і задачы, метады, вынікі, заключэнне (высновы). Ва ўводзінах рэкамендуецца прыводзіць разгорнуты або кароткі агляд найноўшых сусветных дасягненняў па заяўленай тэматыцы.

Далей падаецца спіс выкарыстаных крыніц кірылічным алфавітам. Спіс афармляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь. Цытаваная літаратура прыводзіцца агульным спісам у алфавітным парадку, спасылкі ў тэксце даюцца паводле прыкладу: [Никифоровский 1895, 23]; спасылкі на неапублікаваныя працы не дапускаюцца.

Анатацыя (аўтарскае рэзюмэ) аб'ёмам 150-250 слоў павінна коратка прадстаўляць вынікі працы і быць зразумелай, у тым ліку і ў адрыве ад асноўнага тэксту артыкула; павінна быць інфарматыўнай, добра структураванай (адзін з варыянтаў напісання анатацыі - кароткае паўтарэнне структуры артыкула, якое ўключае ўводзіны, мэты і задачы, метады, вынікі, заключэнне або высновы).

Затым прыводзіцца спіс цытаваных крыніц у раманскім алфавіце («References») з наступнай структурай: аўтары (транслітарацыя), назва артыкула ў транслітараваным варыянце [пераклад назвы артыкула на англійскую мову ў квадратных дужках], назва крыніцы (транслітарацыя) [пераклад назвы крыніцы на англійскую мову], выходныя дадзеныя з пазначэннямі на англійскай мове (год, том, выпуск, нумар, частка (калі ёсць), нумары старонак «ад - да»); указанне на мову артыкула, калі яна выйшла не на англійскай мове (напрыклад, in Russian); DOI артыкула (пры наяўнасці) або адрас доступу пры адсутнасці DOI, калі артыкул размешчаны ў інтэрнэце ў адкрытым доступе.

Транслітарацыя рускамоўных назваў выконваецца згодна стандарту BSI.

Транслітарацыя беларускамоўных назваў: http://slounik.org/lat.

Узоры афармлення крыніц

Манаграфіі:

Vałodzina T. Cieła čałavieka: słova, mif, rytuał [Human Body: Words, Myth, Ritual] / T. Vałodzina. – Minsk : Technałohija, 2009. – 431 p. [in Belarusian]

Артыкулы ў зборніках:

Sedakova, O. A. Materialy k opisaniyu polesskogo pogrebal’nogo obryada [Data for description of Polesye funeral rite] / O. A. Sedakova // Polesskij etnolingvisticheskij sbornik : Materialy i issledovaniya [Polesye ethnolinguistic collection : data and researches] / ed. N. I. Tolstoj. – M. : Nauka, 1983. – P. 246–262. [in Russian]

Артыкулы ў часопісах:

Vasiučenka, P. Pra cmoka, jaho postać, dzikasć, paliavannie na jaho dy pra inšaje [About the dragon, its figure, savagery, hunting for it and more] / P. Vasiučenka // Maladosć [Youth]. – 2014. – № 4. – P. 128–130. [in Belarusian] 

Электронныя публікацыі:

Kleyn, L. Akademik Rybakov i partiynaya liniya [Electronic resource] / L. Kleyn //Troitskiy variant – nauka [Trinity Option – Science]. – Access mode: https://trv-science.ru/2011/03/akademik-rybakov-i-partijnaya-liniya/. – Date of access: 01.03.2011. [in Russian]

Калі прысутнічае інфармацыя аб фінансаванні, яе варта даваць на беларускай мове ў выглядзе спасылкі пасля назвы артыкула.

У канцы артыкула прыводзіцца імя і прозвішча аўтара, назва артыкула, ключавыя словы, разгорнутая анатацыя на рускай і англійскай мовах, а таксама электронны адрас аўтара і дата паступлення артыкула ў рэдакцыю.

Чорна-белыя і каляровыя малюнкі ўстаўляюцца ў тэкст артыкула (Word), а таксама даюцца ў выглядзе асобных файлаў у фармаце tif (600 ppi). Фатаграфіі падаюцца ў выглядзе файлаў (tif, jpg, png, eps).

Усе скарачэння павінны быць расшыфраваныя і пададзеныя асобным спісам у канцы артыкула.

Рэцэнзаванне

Артыкулы рэцэнзуюцца. Рэцэнзентаў (адзін – знешні, другі – з ліку рэдакцыйнай рады або рэдкалегіі) выбірае галоўны рэдактар па ўзгадненні з членамі рэдкалегіі. Вызначальным фактарам выбару рэцэнзента з'яўляецца яго прызнаная навуковай супольнасцю кампетэнцыя ў той вобласці, да якой адносіцца рэцэнзуемы матэрыял. Рэцэнзаванне адбываецца на працягу трох месяцаў пасля атрымання рукапісу.

Рэцэнзаванне артыкулаў для часопіса не аплачваецца.

У рэцэнзіі ацэньваецца:

  • навізна даследчага пытання;
  • паўната эмпірычнага матэрыялу;
  • валоданне аўтарам неабходным тэарэтычным і метадалагічным кантэкстам;
  • ступень аргументаванасці сфармуляваных аўтарам высноў;
  • логіка паслядоўнасці выкладу і мова даследавання.

Рашэнне па выніках рэцэнзавання аб тым, каб прыняць артыкул да публікацыі, адправіць аўтару на дапрацоўку або адхіліць, прымаецца галоўным рэдактарам па ўзгадненні з членамі рэдкалегіі. Адмоўныя рэцэнзіі абавязкова адсылаюцца аўтарам. Аўтарам артыкулаў рэцэнзіі адпраўляюцца ананімна (без указання імя рэцэнзента). Для выпраўлення выяўленых у рэцэнзіі недахопаў аўтару прадастаўляецца час па ўзгадненні з галоўным рэдактарам.

Рэцэнзіі захоўваюцца ў рэдакцыі на працягу 3 гадоў.

Аўтарскія правы

Аўтары захоўваюць аўтарскія правы на работу і прадстаўляюць зборніку права першай публікацыі артыкула на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution License; гэта азначае, што любая рэпублікацыя артыкула магчымая толькі са спасылкай на першую публікацыю ў зборніку “Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні”.

Аўтары маюць права заключаць асобныя кантрактныя дамоўленасці адносна неэксклюзіўнага распаўсюджання версіі работы ў апублікаваным тут выглядзе (напрыклад, друк ва ўласнай кнізе), са спасылкай на яе арыгінальную публікацыю ў зборніку.

Прыватнасць

Імёны і адрасы электроннай пошты будуць выкарыстаны выключна для мэт, пазначаных гэтым зборнікам навуковых артыкулаў, і не будуць выкарыстаныя для якіх-небудзь іншых мэтаў або прадастаўлены іншым асобам і арганізацыям.

У выпадку спынення публікацыі зборніка матэрыялы папярэдніх выпускаў застануцца дасяжнымі на старонцы https://ethno.by/bielaruskifalklor.

Фінансавыя ўмовы

Плата за пераклад і публікацыю не спаганяецца.

Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні. Вып. 13 / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі ; рэдкал.: Таццяна Валодзіна (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская навука, 2026. – 503 с. : іл.

Зборнік змяшчае раздзелы: «Даследаванні», «Беларускі фальклорна-этналінгвістычны атлас», «З рукапіснай спадчыны», «Матэрыялы і вынікі палявых даследаванняў», «З Калекцыі фальклорных запісаў». Тэарэтычны блок адведзены актуальным пытанням ролі фальклорнага руху ў фарміраванні нацыянальнай ідэі, вуснай гісторыі Другой сусветнай вайны, вынаходніцтва традыцый, даследуюцца розныя аспекты міфалогіі, народнай Бібліі, асобны акцэнт зроблены на праблемах жанравага размежавання беларускай народнай казкі. Друкуюцца раннія запісы беларускіх народных прыказак, песень, легенд і былічак. 

Зборнік разлічаны на фалькларыстаў, этнолагаў, мовазнаўцаў, мастацтвазнаўцаў, краязнаўцаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца народнай спадчынай.

Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні: зб. навук. пр. / гал. рэд. Т. Валодзіна. – Мінск : Беларус. навука, 2025. – Вып. 12. – 494 с.

Зборнік змяшчае раздзелы: «Даследаванні», «Беларускі фальклорна-этналінгвістычны атлас», «Беларускі фальклор у гістарычных дакументах», «З рукапіснай спадчыны», «Матэрыялы і вынікі палявых даследаванняў», «Фальклор пагранічча», «З Калекцыі фальклорных запісаў». Тэарэтычны блок адведзены актуальным пытанням вывучэння рукапіснай традыцыі, фальклору Вялікай Айчыннай вайны, даследуюцца розныя аспекты штодзённасці, міфалогіі, асобны акцэнт зроблены на праблемах беларускай народнай казкі. Друкуюцца раннія запісы беларускіх народных прыказак, легенд і былічак.

Зборнік разлічаны на фалькларыстаў, этнолагаў, мовазнаўцаў, мастацтвазнаўцаў, краязнаўцаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца народнай спадчынай.

Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні: зб. навук. пр. / гал. рэд. Т. Валодзіна. – Мінск : Беларус. навука, 2024. – Вып. 11. – 357 c.

Анатацыя

Зборнік змяшчае раздзелы: «Даследаванні», «Агляды», «З рукапіснай спадчыны», «Матэрыялы і вынікі палявых даследаванняў», «З Калекцыі фальклорных запісаў», «Юбілеі», «Рэцэнзіі». Тэарэтычны блок адведзены актуальным пытанням вывучэння народнай казкі і гумару, верша і песеннай творчасці, даследуюцца розныя аспекты абраднасці, сакральнай геаграфіі, асобны акцэнт зроблены на праблемах ідэнтычнасці. Друкуюцца раннія запісы беларускіх народных казак, прыказак.

Падрыхтаваны ў межах выканання тэмы «Беларускі фальклор у еўрапейскай прасторы: этнічныя маркеры, дыялектная шматстайнасць, сучасныя інтэрпрэтацыі», № 20210782 ад 16.04.2021 Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў «Грамадства і гуманітарная бяспека беларускай дзяржавы» на 2021–2025 гады, навук. кіраўнік А. І. Лакотка.

Зборнік разлічаны на фалькларыстаў, этнолагаў, мовазнаўцаў, мастацтвазнаўцаў, краязнаўцаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца народнай спадчынай.

Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні: зб. навук. пр. / гал. рэд. Т. Валодзіна. – Мінск : Беларус. навука, 2023. – Вып. 10. – 369 c.

Анатацыя

Зборнік змяшчае раздзелы: «Даследаванні», «З рукапіснай спадчыны», «Матэрыялы і вынікі палявых даследаванняў», «З Калекцыі фальклорных запісаў», «Асобы». Тэарэтычны блок адведзены актуальным пытанням фальклорнага працэсу ў сённяшніх умовах, даследуюцца малыя фальклорныя жанры, розныя аспекты абраднасці, сакральнай геаграфіі, асобны акцэнт зроблены на пытаннях ідэнтычнасці і паралелях беларускага матэрыялу з суседнімі. Друкуюцца раннія запісы В. Бадзянскага і А. Сержпутоўскага, а таксама лісты Мікіты Талстога з палескіх экспедыцый.

Падрыхтаваны ў межах выканання тэмы «Беларускі фальклор у еўрапейскай прасторы: этнічныя маркеры, дыялектная шматстайнасць, сучасныя інтэрпрэтацыі», № 20210782 ад 16.04.2021 Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў «Грамадства і гуманітарная бяспека беларускай дзяржавы» на 2021–2025 гады, навук. кіраўнік А. І. Лакотка.

Зборнік разлічаны на фалькларыстаў, этнолагаў, мовазнаўцаў, мастацтвазнаўцаў, краязнаўцаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца народнай спадчынай.

Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні: зб. навук. пр. / гал. рэд. Т. Валодзіна. – Мінск : Беларус. навука, 2022. – Вып. 9. – 409 c.

Анатацыя

Зборнік змяшчае раздзелы: «Даследаванні», «Беларускі фальклорна-этналінгвістычны атлас», «Беларускі фальклор у замежных публікацыях», «З рукапіснай фальклорнай спадчыны», «Матэрыялы і вынікі палявых даследаванняў», «In memoriam». Тэарэтычны блок адведзены актуальным пытанням фальклорнага працэсу ў сённяшніх умовах, даследуюцца розныя аспекты абраднасці, антрапалогіі жылля, сакральнай тапаграфіі і інш. Шырока прадстаўлены фальклорныя запісы беларусаў з розных, у тым ліку замежных, архіваў, упершыню друкуюцца раннія запісы А. Сержпутоўскага.

Зборнік разлічаны на фалькларыстаў, этнолагаў, мовазнаўцаў, мастацтвазнаўцаў, краязнаўцаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца народнай спадчынай.

Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні: зб. навук. пр. / гал. рэд. Т. Валодзіна. – Мінск : Беларус. навука, 2021. – Вып. 8. – 384 c.

Анатацыя

Зборнік змяшчае раздзелы: «Даследаванні», «Беларускі фальклор у гістарычных дакументах», «З рукапіснай фальклорнай спадчыны», «Матэрыялы і вынікі палявых даследаванняў», «З Калекцыі фальклорных запісаў», «Фальклор беларусаў замежжа», «Юбілеі». Тэарэтычны блок адведзены пытанням канструявання традыцыі ў сучасных формах народнай творчасці і масавай культуры, разглядаюцца спрэчныя пытанні расшыфроўкі беларускага арнаменту. Шырока прадстаўлены фальклорныя запісы беларусаў з розных, у тым ліку замежных, архіваў.

Зборнік разлічаны на фалькларыстаў, этнолагаў, мовазнаўцаў, мастацтвазнаўцаў, краязнаўцаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца народнай спадчынай.

Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні: зб. навук. пр. / гал. рэд. Т. Валодзіна. – Мінск : Беларус. навука, 2020. – Вып. 7. – 439 c.

Анатацыя

Зборнік змяшчае раздзелы: «Даследаванні», «Беларускі фальклорна-этналінгвістычны атлас», «З рукапіснай фальклорнай спадчыны», «Матэрыялы і вынікі палявых даследаванняў», «Фальклор беларусаў замежжа», «Рэцэнзіі». Тэарэтычны блок адведзены балта-славянскім даследаванням. У рубрыцы «Беларускі фальклорна-этналінгвістычны атлас» у картаграфічнай праекцыі прадстаўлены масленічны абрад з калодкай і ўяўленні пра нябожчыкаў, якія ходзяць. Шырока прадстаўлены фальклорныя запісы беларусаў Віленшчыны і Латгаліі.

Зборнік разлічаны на фалькларыстаў, этнолагаў, мовазнаўцаў, краязнаўцаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца народнай спадчынай.

Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні: зб. навук. пр. / гал. рэд. Т. Валодзіна. – Мінск : Беларус. навука, 2019. – Вып. 6. – 391 c.

Анатацыя

Зборнік змяшчае раздзелы: «Даследаванні», «Беларускі фальклорна-этналінгвістычны атлас», «З Калекцыі фальклорных запісаў», «Матэрыялы і вынікі палявых даследаванняў», «Фальклор беларусаў замежжа», «Рэцэнзіі», «Персаналіі». Тэарэтычны блок адведзены даследаванням фальклорных аспектаў творчасці Яна Баршчэўскага, а таксама дэманструе пашырэнне прадметнага і метадалагічнага поля сучаснай беларускай фалькларыстыкі.  У рубрыцы «Беларускі фальклорна-этналінгвістычны атлас» у картаграфічнай праекцыі прадстаўлены абрад выправоджання русалак. Публікуюцца матэрыялы, якія захоўваюцца ў архіве аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, сучасныя палявыя запісы. Асобны раздзел прысвечаны ўшанаванню памяці паважаных Уладзіміра Раговіча, Алеся Зайкі, Анатоля Емяльянава.

Зборнік разлічаны на фалькларыстаў, этнолагаў, мовазнаўцаў, краязнаўцаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца народнай спадчынай.

Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні: зб. навук. пр. / гал. рэд. Т. Валодзіна. – Мінск : Беларус. навука, 2018. – Вып. 5. – 392 c.

Анатацыя

Зборнік змяшчае раздзелы: «Даследаванні», «Беларускі фальклорна-этналінгвістычны атлас», «Беларускі фальклор у замежных публікацыях і архівах», «З Калекцыі фальклорных запісаў», «Матэрыялы і вынікі палявых даследаванняў», «Фальклор беларусаў замежжа», «Рэцэнзіі», «Юбілеі». Тэарэтычны блок адведзены музыказнаўцам і даследчыкам народнай про- зы. У рубрыцы «Беларускі фальклорна-этналінгвістычны атлас» у картаграфічнай праекцыі прадстаўлены блок матэрыялаў, якія адлюстроўваюць уяўленні, звязаныя з ваўкалакамі. Публікуюцца запісы, якія захоўваюцца ў архіве аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, сучасныя палявыя запісы з прыватных збораў, а таксама ўнікальныя запісы казак з архіваў Вільні і Кіева.
Зборнік разлічаны на фалькларыстаў, этнографаў, моваведаў, краязнаўцаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца народнай спадчынай.

Беларускі фальклор : матэрыялы і даследаванні : зборнік навуковых прац / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Філіял «Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы» ; [рэдкал. : Т.В. Валодзіна (гал. рэд.) і інш.]. – Выпуск 4. – Мінск : Беларуская навука, 2017. – 387, [4] с. : іл.

Анатацыя

Зборнік змяшчае раздзелы: «Даследаванні», «Беларускі фальклорна-этналінгвістычны атлас», «Беларускі фальклор у замежных публікацыях», «З Калекцыі фальклорных запісаў», «Матэрыялы палявых экспедыцый», «Фальклор беларусаў замежжа», «Рэцэнзіі», «Хроніка». Тэарэтычны блок адведзены перадусім этнолагам, якія ў сваіх доследах традыцыйнай культуры не абыходзяцца без фалькларыстычнага матэрыялу і метадалогіі. У рубрыцы «Беларускі фальклорна-этналінгвістычны атлас» аглядаецца блок легендаў, прысвечаных плямам на месяцы.

Публікуюцца ўнікальныя запісы, якія захоўваюцца ў архіве аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (запісы фальклору яўрэяў Беларусі; беларусаў Беласточчыны), а таксама матэрыялы з архіва Літаратурнага музея ў Тарту, сучасныя палявыя запісы з прыватных архіваў. Багата прадстаўлены фальклор беларусаў замежжа.

Зборнік разлічаны на фалькларыстаў, этнографаў, моваведаў, краязнаўцаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца народнай спадчынай.

Беларускі фальклор. матэрыялы і даследаванні. Вып 3. \ рэд Т. В. Лапцёнак — Мінск: Беларуская навука, 2016

Анатацыя

Зборнік змяшчае раздзелы: «Даследаванні», «Беларускі фальклорна-этналінгвістычны атлас», «З Калекцыі фальклорных запісаў», «Матэрыялы палявых экспедыцый», «Фальклор беларусаў замежжа», «Рэцэнзіі», «Юбілеі». Даследаванні прысвячаюцца рознабаковаму разгляду замоўна-заклінальнага комплексу беларусаў у яго знешніх і ўнутраных сувязях. У рубрыцы «Беларускі фальклорна-этналінгвістычны атлас» аглядаецца знешнасць самага папулярнага і неадназнач- нага міфалагічнага персанажа – русалак, а таксама найменні сурокаў. Публікуюцца ўнікальныя запісы, якія захоўваюцца ў архіве аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэн- тра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (запісы Я. Драздовіча, С. Сахарава), а таксама сучасныя палявыя запісы з прыватных архіваў. Багата прадстаўлены фальклор беларусаў замежжа. Зборнік разлічаны на фалькларыстаў, этнографаў, моваведаў, краязнаўцаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца народнай спадчынай.

Беларускі фальклор. Матэрыялы і даследаванні. Зборнік навуковых прац. – Вып. 2. – Мінск : Бел. навука, 2015. – 463 с.

Анатацыя

Зборнік змяшчае раздзелы: «Даследаванні», «Беларускі фальклорна-этналінгвістычны атлас», «З Калекцыі фальклорных запісаў», «Матэрыялы палявых экспедыцый», «Фальклор беларусаў замежжа», «Рэцэнзіі», «Юбілеі».  Зборнік разлічаны на фалькларыстаў, этнографаў, моваведаў, краязнаўцаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца народнай спадчынай.

Беларускі фальклор : матэрыялы і даследаванні. Збор. навук. прац. Вып. 1 / гал. рэд. Валодзіна Т. – Мінск : Беларус. навука, 2014. – 463 с.

Анатацыя

Зборнік змяшчае раздзелы: “Даследаванні”, “Беларускі фальклорна-этналінгвістычны атлас”,  “Беларускі фальклор у замежных публікацыях”, “З Фальклорнай калекцыі”,  “З экспедыцыйных запісаў”, “Фальклор беларусаў замежжа”, “Рэцэнзіі”, “Нашы юбіляры”. Публікуюцца ўнікальныя запісы, якія захоўваюцца ў архіве аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Даследаванні дэманструюць асноўныя кірункі беларускай фалькларыстыкі, прадстаўляюцьновыя падыходы да вывучэння і асэнсавання традыцыйнага свету духоўнай культурыбеларусаў. Разлічана на фалькларыстаў, этнографаў, моваведаў, краязнаўцаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца народнай спадчынай.

belБеларуская мова