Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Сустрэча-лекцыя «Якуб Колас: Род. Радавод. Нашчадкі. Народ»

Сустрэча-лекцыя «Якуб Колас: Род. Радавод. Нашчадкі. Народ» з Верай Міцкевіч, навуковым супрацоўнікам аддзела экалогіі традыцыйнай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, унучкай народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, адбылася 14 мая 2026 года ў Віцебскай абласной бібліятэцы імя У.І. Леніна.

Вера Даніілаўна пазнаёміла прысутных з радаводам народнага паэта Беларусі Якуба Коласа (Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча), які нарадзіўся ў шматдзетнай сям'і Міхаіла Казіміравіча і Ганны Юр'еўны Міцкевічаў з вёскі Мікалаеўшчына, што на Стаўбцоўшчыне. Усяго ў сям'і было 13 дзяцей, да дарослых гадоў дажылі дзевяць. Успамінаючы старонкі паэмы "Новая зямля", Вера Міцкевіч расказала пра дзядзьку Антося, пра тое, як склаўся лёс братоў і сясцёр Якуба Коласа, а таксама пра яго прамых нашчадкаў: трох сыноў, шасцярых унукаў, семярых праўнукаў і семярых прапраўнукаў.

Тэкст і фота з сайта: Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна

belБеларуская мова