21 лютага ў гімназіі № 22 г. Мінска прайшла сустрэча вучняў 5–11 класаў з вучонымі-дыялекталогамі, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы.
У сустрэчы прыняў удзел кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі БДПУ імя Максіма Танка Юрый Чарнякевіч, навуковыя супрацоўнікі аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Юлія Хвіланчук і Ірына Галавіна.
Навучэнцы даведаліся пра асаблівасці беларускіх народных гаворак.
Падчас сустрэчы дэманстраваўся фільм «Гаворкі Беларусі».
Текс и фото с сайта: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі