21 лютага на базе ДУА "Гімназія № 22 г. Мінска" прайшоў семінар для навучэнцаў старшых класаў і настаўнікаў устаноў адукацыі Савецкага раёна г. Мінска "Як вучням перамагчы ў навуковым конкурсе: 10 парад ад спецыялістаў".
Сучасны адукацыйны працэс арыентаваны на ранняе выяўленне аналітычных здольнасцяў навучэнцаў, заахвочванне іх да больш глыбокага і асэнсаванага падыходу ў вывучэнні з'яў навакольнага свету, падтрыманне першых спроб у правядзенні даследаванняў.
Семінар для зацікаўленых слухачоў правялі навуковыя супрацоўнікі аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Алена Мікалаеўна Путрыч і Анастасія Андрэеўна Марозава.
Тэкст і фота з сайта: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі