Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Лекцыя «Неглюбка: любімае Богам месца»

1 ліпеня 2026 года адбылася лекцыя «Неглюбка: любімае Богам месца. Гісторыя даўжынёю ў 300 гадоў", якую правяла Ірына Смірнова, кандыдат гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік аддзела нарадазнаўства Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Слухачы пазнаёміліся з гісторыяй вёскі, вядомай па пісьмовых крыніцах з сярэдзіны 17 ст. Былі разгледжаны важныя гістарычныя падзеі, якія аказалі непасрэдны ўплыў на станаўленне яркай мастацкай традыцыі ткацтва і вышыўкі беларусаў Падняпроўя, прызнанай сёння аб'ектам нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.

belБеларуская мова