Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Навіны

Навіны

Прэзентацыя выдання «Художественные коллекции князей Витгенштейнов в контексте европейского искусства XIX в.»

19 сакавіка 2026 года дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Вольга Мікалаеўна Папко ў рамках ХХХІІІ Міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу, прысвечанай 35-годдзю Садружнасці Незалежных Дзяржаў і Году беларускай жанчыны, на пляцоўцы Беларускага саюза жанчын выступіла з прэзентацыяй другога тома выдання «Художественные коллекции князей Витгенштейнов в контексте европейского искусства XIX в. Том 2. Графика. Скульптура.

Чытаць падрабязней »
Навіны

Кінапаказ "Магія кінакадра"

18 сакавіка 2026 года зала дакументаў па мастацтве Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў чарговы раз стала «востравам» пад назвай «Магія кінакадра», дзе ў рамках ужо добра вядомага наведвальнікам бібліятэкі праекта дэманстравалася меладрама «Двое на востраве слёз» (1986) рэжысёра Віктара Дашука. Тэму адрозненняў паміж дакументальным і ігравым кіно, цяжкасцяў, з якімі сутыкаюцца рэжысёры-дакументалісты падчас здымак мастацкіх карцін,

Чытаць падрабязней »
Навіны

Выстава керамікі Вольгі Сіняўскай «Міфы зямлі маёй»

12 сакавіка 2026 года ў філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь – музеі «Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX ст.» (вул. Інтэрнацыянальная, 33а) прайшло ўрачыстае адкрыццё выставы керамікі Вольгі Сіняўскай «Міфы зямлі маёй». На адкрыцці выставы выступілі старшыня Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, галоўны навуковы супрацоўнік аддзела выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога

Чытаць падрабязней »
Навіны

Круглы стол “Беларуская народная казка ў кніжных ілюстрацыях”

У межах навуковага семінару “Актуальныя праблемы сучаснай фалькларыстыкі” 19 сакавіка 2026 года адбыўся круглы стол “Беларуская народная казка ў кніжных ілюстрацыях”. У цэнтры ўвагі былі пытанні мастацкай канцэптуалізацыі, вобразнасці і эўрыстычнасці ілюстрацыі беларускай казкі. Мастакі, ілюстратары, навукоўцы, педагогі, псіхолагі, журналісты разам разважалі, чаму сучасныя мастацкія праекты казак часта не даходзяць да дзіцячага сэрца, і

Чытаць падрабязней »
Навіны

XXХIII Міжнародная кніжная выстава-кірмаш

19 сакавіка 2026 года загадчык аддзела тэатральнага мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Вераніка Мікалаеўна Ярмалінская ў рамках ХХХІІІ Міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу, прысвечанай 35-годдзю Садружнасці Незалежных Дзяржаў і Году беларускай жанчыны, на пляцоўцы Беларускага саюза жанчын выступіла з дакладам «Театроведение как одно из

Чытаць падрабязней »
Навіны

Круглы стол «Пераклад у лічбавую эпоху: выклікі, магчымасці, абмежаванні»

18 сакавіка 2026 года ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбыўся круглы стол «Пераклад у лічбавую эпоху: выклікі, магчымасці, абмежаванні», арганізаваны аддзелам славістыкі і тэорыі мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа і кафедрай сучасных тэхналогій перакладу факультэта міжкультурных камунікацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта замежных

Чытаць падрабязней »
belБеларуская мова