Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Навіны

Навіны

Круглы стол «Гадавіна пачатку Вялікай Айчыннай вайны»

2 кастрычніка 2026 года А.А. Карпілава, загадчык аддзела экранных мастацтваў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт, прыняла ўдзел у круглым стале «Гадавіна пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Генацыд савецкага народа», які прайшоў у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Чытаць падрабязней »
Навіны

Першы форум жанчын-вучоных «Роля жанчыны ў навуцы і адукацыі»

25 верасня 2026 года ў Мінску адбыўся Першы форум жанчын-вучоных «Роля жанчыны ў навуцы і адукацыі», прымеркаваны да года беларускай жанчыны. Форум стаў экспертнай пляцоўкай для абмену вопытам, абмеркавання актуальных выклікаў і перспектыў развіцця навукі, а таксама ўмацавання ролі жанчын у сацыяльна-эканамічным развіцці краіны. Удзел у мерапрыемстве прынялі каля 300 прадстаўніц навуковай супольнасці

Чытаць падрабязней »
Навіны

Дэлегацыя Усходняга факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта ў Цэнтры

1 кастрычніка 2026 года Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі наведала дэлегацыя Усходняга факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта, для ўдзельнікаў якой была арганізавана экскурсія ў Навукова-даследчы музей беларускага мастацтва і культуры. Экскурсію правёў загадчык аддзела старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства

Чытаць падрабязней »
Навіны

II Беларуска-кітайскі навукова-творчы семінар «Мастацтва і навука»

1 кастрычніка 2026 года адбыўся II Беларуска-кітайскі навукова-творчы семінар «Мастацтва і навука», арганізатарам якога стаў аддзел музычнага мастацтва і этнамузыкалогіі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. У рамках абмеркавання актуальных праблем музычнага і выяўленчага мастацтва Беларусі і Кітая ён аб'яднаў

Чытаць падрабязней »
Навіны

Круглы стол «А.Я. Міхневіч: шматграннасць таленту вучонага...»

30 верасня 2026 года адбыўся круглы стол «А.Я. Міхневіч: шматграннасць таленту вучонага (да 90-годдзя з дня нараджэння)», арганізатарам якога выступіў аддзел беларуска-рускіх моўных сувязей Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел як супрацоўнікі Інстытута, так і прадстаўнікі розных ВНУ

Чытаць падрабязней »
Навіны

Міжнародны кінафестываль «Байканур»

Рафальская Ганна Вітальеўна, малодшы супрацоўнік аддзела экранных мастацтваў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, 19-25 верасня 2026 года прыняла ўдзел у Міжнародным кінафестывалі "Байканур" (XI Baiqonyr Film Festival) у якасці члена журы нацыянальнага конкурсу кароткаметражных фільмаў

Чытаць падрабязней »
belБеларуская мова