Ва Універсітэце грамадзянскай абароны 6 мая 2026 года навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Святлана Мікалаеўна Макітрук правяла алімпіяду па дысцыпліне "Беларуская мова. Прафесійная лексіка".
Інтэлектуальнае спаборніцтва аб'яднала навучэнцаў першага курса факультэта папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, якія прадэманстравалі веды і ўменні ў валоданні роднай мовай у прафесійнай дзейнасці.
Тэкст і фота з сайта: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа