Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Круглы стол «Перакладазнаўчая тэрміналогія»

13 мая 2026 года супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі сумесна з кафедрай сучасных тэхналогій перакладу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта замежных моў правялі ў гэтай навучальнай установе круглы стол "Перакладазнаўчая тэрміналогія: праблемы міжмоўнай эквівалентнасці і лексікаграфічнай рэпрэзентацыі".

Падчас мерапрыемства былі грунтоўна абмеркаваны гістарычныя шляхі стварэння і адаптацыі спецыяльнай тэрміналогіі ў айчынным перакладазнаўстве, магчымыя падыходы да яе лексікаграфічнага апісання, рэпрэзентацыі і ўкаранення ў навучальны працэс. Такія навуковыя дыскусіі спецыялістаў спрыяюць паглыбленню і пашырэнню гуманітарных ведаў, іх практычнаму выкарыстанню ў магчымых сумесных праектах.

Сярод удзельнікаў круглага стала былі загадчык аддзела славістыкі і тэорыі мовы Інстытута мовазнаўства Т.М. Аліферчык са сваімі калегамі – вядучым навуковым супрацоўнікам Н.В. Якавенка, старшым навуковым супрацоўнікам І.П. Бязлепкінай, малодшым навуковым супрацоўнікам К.Г. Быкавай, а таксама загадчыкам аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі Інстытута мовазнаўства А.М. Лапцёнак.

belБеларуская мова