Барысюк Таццяна Пятроўна
Навуковы супрацоўнік аддзела ўзаемасувязяў літаратур
Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы
Тэл.: +(375) 17 270-28-86
E-mail: mikmik43@gmail.com
E-mail: mikmik43@gmail.com
Нарадзілася 18 кастрычніка 1971 года ў горадзе Мінску. У 1995 годзе скончыла філфак БДУ. У 1998-2001 гг. вучылася ў аспірантуры Інстытута літаратуры (цяпер – Інстытут літаратуразнаўства) імя Янкі Купалы НАН Беларусі, дзе і працуе з 3 студзеня 2002 года ў аддзеле ўзаемасувязей літаратур. З’яўляецца навуковым супрацоўнікам.
Літаратуразнаўца, літаратурны крытык, паэт, празаік, перакладчык, мемуарыст, тэкстолаг, інтэрв’юер, арганізатар і вядоўца музычна-паэтычных вечарын “Таццянін дзень” (2010–2024), “Містыка лічбаў” (2011) і інш.
Аўтар 158 літаратуразнаўчых прац, у тым ліку 5 кампаратывістскіх прац: “Сон у беларускай і польскай паэзіі 80–90-х гадоў ХХ стагоддзя” (2006), “Традыцыі англійскага і польскага рамантызму ў сучаснай беларускай паэзіі” (2008), “Пошукі бессмяротнасці ў сучаснай беларускай і рускай паэзіі” (2012), “Нацыянальныя вобразы свету і чалавека ў сучаснай беларускай і рускай паэзіі” (2017), “Канцэпты “сваё” і “чужое” ў сучаснай беларускай і брытанскай англамоўнай паэзіі” (2022) у зборніках калектыўных манаграфій. Аўтар каментарыяў да 8-га (2009, Празаічныя творы. Артыкулы. Выступленні. Рэкамендацыі, некралогі) і 11-га (2010, Пераклады) тамоў Збору твораў Максіма Танка ў 13-ці тамах. Сааўтар двух навукова-даследчых праектаў: Рэспубліканскага праекта “Творчая індывідуальнасць у беларускай і сусветнай літаратурах” (1 ліпеня – 31 снежня 2014 года) і двухбаковага міжнароднага праекта Беларускага рэспубліканскага фонда фундаментальных даследаванняў і Расійскага фонда фундаментальных даследаванняў “Белорусская земля в документах и воспоминаниях ХІХ веков. По материалам российских и белорусских архивов” (Г18Р-047 на тэрмін 01.06.2018 – 31.03.2020), які ажыццяўляўся сумесна з Інстытутам сусветнай літаратуры імя М. Горкага Расійскай акадэміі навук. Вынайшла новую цвёрдую форму “залатое сячэнне” і закон ахвяравання некаторымі складнікамі пры цяжкасцях жанравай дыфузіі, пры аб’яднанні 2-3-4-х і больш форм у агульнае жанравае цэлае.
Атрымала Падзяку ад акадэміка-сакратара Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі П.Г. Нікіценкі (2011 год), Падзяку ад дырэктара Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі А.І. Лакоткі (2018 год) і Ганаровую грамату ад дырэктара Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі А.І. Лакоткі (18.03.2021) за паспяховую працу ў сферы навукі.
Пераможца творчых конкурсаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа "Песня натхнення" (2011) і "Песня сэрца" (2021).
Аўтар кнігі паэзіі "Аўтапартрэт" (2002).
Аўтар казак “Дванаццаць подзвігаў пацучыхі Дусі” ў зборніку аўтарскіх казак “Нявеста для Базыля” (2017) і “Пошукі неўміручасці” (казка-канферэнцыя) у альманаху “Літаратурны экватар” (2022, выпуск № 11 (13)), аповесці-інтэрв’ю “Каханне да двайніка, альбо Амаль галівудскія гісторыі” ў альманаху “Літаратурны экватар” (2020, выпуск № 9 (11)), аповесці “Мая прынцэса” і апавядання “Аблом” у альманаху “Літаратурны экватар” (2021, выпуск № 10 (12)), апавядання “Навагоднія адчуванні” ў газеце “Літаратура і мастацтва” (2023, 3 сакавіка (№ 9)).
Аўтар перакладаў з польскай, рускай, беларускай і ўкраінскай рускамоўнай паэзіі, якія друкаваліся ў беларускіх газетах (пераклады вершаў Пятра Барысюка з рускай – у газеце “Літаратура і мастацтва” за 29 мая (№ 22) 1998 і 25 кастрычніка (№ 42) 2013), з сучаснай польскай паэзіі (В. Варашыльскі, Е. Гарасымовіч, Я. Івашкевіч, Ю.А. Копэць, Т. Ружэвіч, М. Скварніцкі, Я. Тамашчык, Т. Сьлівяк) пра снабачанні – у часопісе “Паміж” (2006, № 5) і вершаў Пятра Барысюка, Аляксандра Паўлоўскага, Глеба Пудава і Віталя Шчарбакова – у альманаху “Літаратурны экватар” (2018, выпуск № 7). У яе перакладзе з рускай выйшла кніга-білінгва “Паэтычныя радкі пра сябе і сяброў” украінскага рускамоўнага паэта Віталя Шчарбакова (2018). Вершы перакладаліся на рускую і ўкраінскую мовы.
Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (2004–2021), сябра суполак “Літаратурнае прадмесце”, Паэтычны тэатр “Арт.С” і літаратурнага клуба "Экватар".
Сфера навуковых інтарэсаў: кампаратывістыка, беларуска-еўрапейскія літаратурныя ўзаемасувязі, англістыка, паланістыка, русістыка, беларусістыка, жанралогія, тэорыя мастацкіх ідэй, гісторыя і тэорыя сучаснай беларускай паэзіі (1986 – ХХІ ст.), тэксталогія, праблемы мастацкага перакладу, танказнаўства.
Асноўныя літаратуразнаўчыя публікацыі
- Барысюк, Т.П. Сон у беларускай і польскай паэзіі 80–90-х гадоў XX ст. / Т.П. Барысюк // Беларуская літаратура ў кантэксце славянскіх літаратур XIX—XX стст. – Мн.: Бел. навука, 2006. - С. 336-374.
- Барысюк, Т.П. Традыцыі англійскага і польскага рамантызму ў сучаснай беларускай паэзіі / Т.П. Барысюк // Еўрапейскі рамантызм і беларуская літаратура XIX – XX стст. / Ж.С.Шаладонава [і інш.] ; навук. рэд. У.І. Мархель; НАН Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я.Коласа і Я.Купалы. - Мінск: Беларус. навука, 2008. - 363 с. – С. 254–324.
- Барысюк, Т.П. Пошукі бессмяротнасці ў сучаснай беларускай і рускай паэзіі / Т.П. Барысюк // Літаратурная карта Еўропы: кантакты, тыпалогія, інтэртэкстуальнасць / А.У. Вальчук [і інш]; навук. рэд. М.У. Мікуліч; Нац. акад. навук Беларусі; Інстытут мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы. - Мінск: Беларус. навука, 2012. - С. 387 - 446.
- Барысюк, Т.П. Нацыянальныя вобразы свету і чалавека ў сучаснай беларускай і рускай паэзіі / Т.П. Барысюк // Паэтыка літаратурных сувязяў / У.У. Гніламедаў [і інш.] ; навук. рэд.: У.В. Гніламедаў, М.У. Мікуліч. - Мінск: Беларус. навука, 2017. - 549 с. – С. 364–414.
- Барысюк, Т.П. Канцэпты “сваё” і “чужое” ў сучаснай беларускай і брытанскай англамоўнай паэзіі / Т.П. Барысюк // Беларуска-еўрапейскія літаратурныя ўзаемасувязі і імагалогія / Т.П. Барысюк [і інш.]; навук. рэд. У.У. Гніламёдаў, М.У. Мікуліч. – Мінск: Беларуская навука, 2022. – 492 с. – С. 270–322.